ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Нацыянальная бібліятэка працягнула цыкл адукацыйных семінараў па забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў
Вызваленне духу

Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі электроннага зборніка “Шляхамі маладнякоўцаў”

Запрашаем азнаёміцца з матэрыяламі электроннага зборніка “Шляхамі маладнякоўцаў”
Іншыя навіны

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, па выніках якога падрыхтаваны электронны зборнік.

Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца сумеснымі намаганнямі чатырох арганізацый-партнёраў: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Выдавецкага дома “Звязда” (часопіса “Маладосць”). На семінары ўдзельнікі прадставілі свае даклады, якія ўвайшлі ў склад электроннага зборніка і цяпер даступны для азнаямлення.

Загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяна Лаўрык распавяла аб працы Нацыянальнай бібліятэкі над праектам на працягу двух гадоў, а для электроннага зборніка прадставіла даклад пра аповесць Змітрака Бядулі “Салавей”. Вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Святлана Вербаль выступіла з дакладам аб габрэйскай спадчыне ў творчасці маладнякоўцаў Змітрака Бядулі і Ізі Харыка. Цікавымі звесткамі аб сямейна-радаводным коле Змітрака Бядулі падзяліўся вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль.

Свае артыкулы прадставілі супрацоўнікі філіялаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – загадчыца музея “Беларуская хатка” Таццяна Лабада і малодшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Петруся Броўкі Дарыя Карчашкіна.

Таксама ў зборнік увайшлі даклады кандыдата філалагічных навук Аксаны Данільчык, дацэнта кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, кандыдата філалагічных навук Андрэя Акушэвіча. Супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдаты філалагічных навук Анатоль Трафімчык і Ігар Шаладонаў у сваіх дакладах далі літаратуразнаўчую ацэнку творчасці Змітрака Бядулі.

Далучылася да семінара з дакладам даследчыца з Санкт-Пецярбурга, кандыдат філалагічных навук Марыя Бухаркіна, якая расказала пра дзейнасць свайго прадзеда, сябра “Маладняка” Віктара Бухаркіна.

Доктар філалагічных навук, прафесар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Белая, не маючы магчымасці прысутнічаць на мерапрыемстве, прадставіла для публікацыі артыкул “Адметнасць тыпу матроса ў рамане З. Бядулі «Язэп Крушынскі»”, які стаў цікавым і каштоўным папаўненнем зборніка.

Даклады Дарыі Карчашкінай і Аксаны Данільчык раней былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” (№№ 3 і 4, 2021 г.) у рубрыцы “На хвалі часу, у плыні жыцця”, рыхтуецца да друку артыкул Андрэя Акушэвіча.

Запрашаем на сайт навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў” для азнаямлення з электронным зборнікам яго матэрыялаў.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам