ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выйшла кніга Максіма Клімковіча “Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі”
Абвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”

“…Усё жыве і душу мае”

“…Усё жыве і душу мае”
Іншыя навіны

13 жніўня аматары беларускага прыгожага слова ўспамінаюць вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, выдатнага лінгвіста і фалькларыста Якуба Коласа.

У гэты дзень некаторыя ўскладаюць кветкі да магілы песняра, іншыя збіраюцца ў музей, а Нацыянальная бібліятэка прапануе наведаць кніжную выставу-прагляд “…Усё жыве і душу мае», дзе сабраны знакавыя творы песняра. Сярод іх – паэмы “Рыбакова хата”, за якую Якуб Колас атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР у 1949 г.; “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, з якімі ён увайшоў у сусветную літаратуру як “беларускі Гамер”, стваральнік паэтычнага эпасу беларусаў.

Раім пагартаць “найпрыгажэйшую кнігу свету” 1969 года. Такое прызнанне на Міжнароднай выстаўцы графікі і кніжнага мастацтва атрымала выданне паэмы “Новая зямля”, аздобленае гравюрамі Г. Паплаўскага (г. Лейпцыг, IBA-69).

На выставе таксама можна пабачыць даследаванні Міхася Мушынскага, Юліяна Пшыркава, Анатоля Трафімчыка, Веры Міцкевіч, прысвечаныя жыццю і творчай спадчыне Якуба Коласа.

Творчасць вялікага песняра аказала значны ўплыў на далейшае развіццё ўсёй беларускай літаратуры. Яго творы чытае маладое пакаленне беларусаў, ладзяцца міжнародныя канферэнцыі, прысвечаныя творчасці народнага паэта.

Выстава размешчана ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) і будзе доўжыцца з 12 па 19 жніўня 2021 г.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам