ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Дзіўная родная мова”
Памяці класіка

“А душа цешыцца прастораю…”

“А душа цешыцца прастораю…”
Іншыя навіны

З 14 лютага па 10 сакавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “А душа цешыцца прастораю…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння П.В. Масленікава.


Дзейнасць народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, тэатральнага мастака, жывапісца, мастацтвазнаўца і педагога Паўла Васільевіча Масленікава (1914–1995) была накіравана на стварэнне тэатральнай культуры, нацыянальнай сістэмы адукацыі і навукі ў галіне мастацтва, развіццё беларускага жывапісу. Яго імя знаходзіцца ў ліку прызнаных майстроў пейзажнага жывапісу і тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва Беларусі XX ст.

П. Масленікаў належыць да першага пакалення беларускіх мастакоў-дэкаратараў савецкага часу. Ім аформлены шэраг опер, балетаў і драматычных пастановак у тэатрах рэспублікі. Прадстаўленыя на выстаўцы выданні расказваюць пра спектаклі, у пастаноўках якіх майстар прымаў удзел, знаёмяць з эскізамі дэкарацый.

Асаблівае месца на выстаўцы займаюць рэпрадукцыі карцін П. Масленікава, якія ўзнаўляюць блізкую яго сэрцу родную прыроду. Майстар не прапаноўвае незвычайных зрокавых вобразаў, толькі маляўнічыя далечы, мяккія лініі, нетаропкі рытм каларыстычных пераходаў.

Павел Васільевіч займаўся і мастацтвазнаўчымі даследаваннямі ў галіне сцэнаграфіі, жывапісу, тэорыі жанраў выяўленчага мастацтва, творчасці розных мастакоў. Ён з’яўляецца аўтарам манаграфіі “Беларускі савецкі тэматычны жывапіс” (1962), адным з аўтараў выдання “Гісторыя беларускага мастацтва” (т. 4–6, 1990–1994), аўтарам раздзела па мастацтве Беларусі для энцыклапедыі “История искусства народов СССР” (т. 8, 1977). Гэтыя працы знаходзяцца сярод экспанатаў выстаўкі.

Дапаўняюць экспазіцыю даведачны матэрыял, кнігі, прысвечаныя мастаку, публікацыі з перыядычных выданняў.

Імя Паўла Масленікава носіць Магілёўскі абласны мастацкі музей. Лёс большасці сваіх прац мастак вырашыў яшчэ пры жыцці – перадаў у дар музею каля 140 жывапісных палотнаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам