ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае
24 пытанні Раману Матульскаму

Адна планета. Адна будучыня

Адна планета. Адна будучыня
Іншыя навіны

З 2 чэрвеня па 24 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Адна планета. Адна будучыня”, прысвечаная Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя.


Ён быў заснаваны 15 снежня 1972 года на 27-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (Рэзалюцыя № A/RES/2994 (XXVII)) і з таго часу штогод адзначаецца 5 чэрвеня.

Выбар даты абгрунтаваны тым, што ў гэты дзень у Стакгольме ў 1972 годзе адкрылася Канферэнцыя ААН па праблемах навакольнага асяроддзя для чалавека, а потым была прынята і Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП).

Штогадовае святкаванне гэтага Дня дапамагае прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя і падкрэслівае вострую неабходнасць у змене стаўлення чалавека да прыродных рэсурсаў.

Сёння становіцца відавочным, што будучыня чалавецтва і планеты ў цэлым шмат у чым залежыць ад магчымасцяў прадухіляць прыродныя або тэхнагенныя катастрофы, вырашаць вострыя праблемы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, такія як забруджванне прыроды, збядненне біялагічнай разнастайнасці рэсурсаў, разбурэнне прыродных і культурных ландшафтаў і шэраг іншых.

Экалагічныя праблемы сучаснага свету не толькі вострыя, але і шматгранныя. Яны праяўляюцца практычна ва ўсіх галінах матэрыяльнай вытворчасці (асабліва ў сельскай гаспадарцы, хімічнай прамысловасці, чорнай і каляровай металургіі, атамнай энергетыцы) і маюць дачыненне да ўсіх рэгіёнаў планеты.

Глабальныя наступствы парушэння асяроддзя пражывання закранулі ўсе краіны, бо экалагічныя праблемы не прызнаюць дзяржаўных межаў. Пытанні аховы навакольнага асяроддзя з кожным днём становяцца ўсё больш сур’ёзнымі праблемамі сусветнай супольнасці, а правільнасць іх вырашэння сведчыць аб узроўні росквіту як кожнай краіны ў асобнасці, так і сусветнай цывілізацыі ў цэлым.

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя – гэта вялікае свята, якое прываблівае мільёны людзей. Ён адзначаецца больш чым у 100 краінах свету. Традыцыйна 5 чэрвеня арганізуюцца мастацкія выстаўкі, высаджваюцца дрэвы, праводзяцца кампаніі па рэгенерацыі адходаў і ўборцы тэрыторыі, а таксама “зялёныя” канцэрты, танцавальныя вечарыны, ініцыятывы па другасным выкарыстанні сыравіны, кампаніі ў сацыяльных сетках і розныя конкурсы на тэму беражлівых адносін да нашай планеты.

Святкаванне кожнага Сусветнага дня навакольнага асяроддзя праходзіць у рамках тэмы, сфакусіраванай на самай актуальнай экалагічнай праблеме. Тэма 2017 года прысвечана яднанню чалавека з прыродай. Дэвіз Дня – “Я з прыродай!” – заклікае кожнага з нас выйсці з дому і дакрануцца да прыгажосці прыроды, усвядоміць яе важнасць, а таксама дапамагчы абараніць нашу агульную Зямлю.

Кожны год афіцыйныя ўрачыстасці ў гонар Сусветнага дня навакольнага асяроддзя праводзяцца ў розных краінах. Вялікая ўвага да прымаючай краіны дапамагае высвятліць, якія стаяць перад ёй экалагічныя праблемы і прыняць меры па іх ліквідацыі. Сёлета гаспадыняй урачыстасці стала Канада.

На выстаўцы прадстаўлена каля 80 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і міжнародныя прававыя дакументы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Дзейнасць ЮНЕП
  • Захаванне біяразнастайнасці
  • Праблема забруджвання атмасферы
  • Змена клімату
  • Ахова водных рэсурсаў
  • Палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне аховы навакольнага асяроддзя

Выстаўка будзе цікавая вучоным, выкладчыкам, студэнтам, спецыялістам у сферы прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя і ўсім, хто цікавіцца экалагічнымі пытаннямі і праблемай захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

  • Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі
  • Рэзалюцыі ЭКАСАС
  • Даклады Генеральнага сакратара
  • Дэкларацыі
  • Канвенцыі

       

  • Навіны

    Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

    26 Кра 2024

    25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

    26 Кра 2024

    23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

    25 Кра 2024

    25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

    25 Кра 2024

    Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

    25 Кра 2024

    Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

    25 Кра 2024

    24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Бібліятэкарам