ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларусь-2010: знамянальныя падзеі мінулага года
Праект плана мерапрыемстваў да юбілею Я. Купалы і Я. Коласа

Ахова праў інтэлектуальнай уласнасці

Ахова праў інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя навіны

З 1 красавіка па 31 мая ў зале прававой інфармацыі (2-гі паверх, пам. 207b) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Ахова праў інтэлектуальнай уласнасці”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у верасні 2000 г. і штогод адзначаецца 26 красавіка – у дзень уступлення ў сілу Канвенцыі, паводле якой заснавана арганізацыя.

САІУ з’яўляецца найстарэйшай міжнароднай арганізацыяй у галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці. Яе дзейнасць прысвечана развіццю збалансаванай і даступнай міжнароднай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), якая забяспечвае ўзнагароду за творчую дзейнасць, стымулюе інавацыі і ўносіць уклад у развіццё грамадства. На дадзены момант членамі САІУ з’яўляюцца 184 дзяржавы, або больш за 90 % краін свету.

Інтэлектуальная ўласнасць у шырокім разуменні азначае замацаваныя законам выключныя правы на вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродкі індывідуалізацыі.

Вынаходніцкая і іншая творчая дзейнасць чалавека, рэгулюемая сістэмай аховы інтэлектуальнай уласнасці, з’яўляецца ключавым фактарам стварэння матэрыяльных выгод і павышэння ўзроўню жыцця. Вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, таварныя знакі, аўтарскае права і сумежныя правы як вынікі творчасці і ведаў з’яўляюцца магутнымі інструментамі садзейнічання эканамічнаму і культурнаму развіццю грамадства.

Штогод Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці прысвячаецца якой-небудзь тэме. Тэма Дня ў гэтым годзе: “Плануючы будучыню”. Яго мэта – дабіцца лепшага разумення шырокімі слаямі насельніцтва таго, што ўяўляе сабой ІУ, і паказаць, якім чынам сістэма абароны ІУ спрыяе не толькі развіццю музыкі, мастацтва і індустрыі забаў, але і стварэнню тавараў і інавацыйных тэхналогій, якія вызначаюць аблічча навакольнага свету.

Гэты Дзень шырока адзначаецца і ў Рэспубліцы Беларусь, дзе функцыянуе эфектыўная сістэма аховы інтэлектуальнай уласнасці, якая ўключае спецыяльнае заканадаўства і неабходную арганізацыйную інфраструктуру. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці ўключае міжнародныя дагаворы, спецыяльныя законы, а таксама падзаконныя нарматыўныя прававыя акты. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай 17 шматбаковых міжнародных дагавораў, якія функцыянуюць пад эгідай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, а таксама шэрагу шматбаковых міжнародных дагавораў, заключаных у рамках СНД, у галіне аховы прамысловай уласнасці, аўтарскага права і сумежных праў.

З лістапада 2010 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала бібліятэкай – дэпазітарыем дакументаў САІУ. Прапанаваная тэматычная выстаўка пазнаёміць чытачоў бібліятэкі з дзейнасцю гэтай арганізацыі і з яе дакументамі, сярод якіх матэрыялы па міжнародным заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (канвенцыі, дагаворы, пагадненні), літаратура па аўтарскім праве, патэнтах і таварных знаках, штогадовыя справаздачы і кароткія агляды САІУ.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інтэлектуальная ўласнасць: роля і месца ў развіцці сучаснага грамадства;
  • Міжнародныя законы і нормы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. Дзейнасць САІУ;
  • Прамысловая ўласнасць і патэнтавае права;
  • Аўтарскае права і сумежныя правы;
  • Ахова інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных і эканамічных факультэтаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, супрацоўнікам навукова-даследчых і прыкладных інстытутаў, юрысконсультам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі інтэлектуальнай уласнасці.

Карысныя спасылкі

     

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам