ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Марскі патруль
Прэзентацыя кнігі Андрэя Скарынкіна “Черный аист”

Беларусь-2009: значныя падзеі года

Беларусь-2009: значныя падзеі года
Іншыя навіны

З 1 сакавіка па 30 красавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Беларусь-2009: значныя падзеі года”.


Мінулы год для Рэспублікі Беларусь адзначаны радам знакавых падзей, якія закранулі палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё краіны. У экспазіцыі прадстаўлена падборка матэрыялаў з перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць многія важнейшыя падзеі года.

Шырокае асвятленне атрымала ў сродках масавай інфармацыі такая гістарычная, лёсавызначальная падзея, як стварэнне Беларуссю, Расіяй і Казахстанам Мытнага саюза. Гэтаму важнаму акту прысвечаны прадстаўленыя на выстаўцы артыкулы ў часопісах “Беларусь” (2009 г., № 12), “Беларуская думка” (2009 г., № 11), “Директор” (2009 г., № 11) і інш.

Адной са значных падзей для рэспублікі ў 2009 г. стаў перапіс насельніцтва. Падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні наведвальнікі могуць знайсці ў прадстаўленых на выстаўцы перыядычных выданнях “Проблемы управления” (2009г., № 2), “Беларускі час” (2009 г., № 41), “Мінская праўда” (2009 г., № 151) і інш.

Багатым на падзеі і разнастайным было ў мінулым годзе і культурнае жыццё краіны. Публікацыі ў газетах “ Літаратура і мастацтва” (2009 г., № 47) і “7 дней” (2009 г., № 51) расказваюць пра Першы з’езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, на якім было аб’яўлена пра стварэнне аб’яднанай арганізацыі пісьменнікаў Беларусі і Расіі. Матэрыялы выстаўкі таксама нагадваюць пра візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Не менш значнымі культурнымі падзеямі года стала адкрыццё пасля рэстаўрацыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, правядзенне 38-га Міжнароднага конкурсу “Міс Інтэркантыненталь” у Мінску і інш.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 публікацый.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам