ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Метафара ў вобразах
Першы ўрок у бібліятэцы

Беларусь: энергазберажэнне ўчора, сёння, заўтра

Беларусь: энергазберажэнне ўчора, сёння, заўтра
Іншыя навіны

З 2 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка "Беларусь: энергазберажэнне ўчора, сёння, заўтра".


Праблема энергазберажэння ў апошнія гады набыла асаблівую актуальнасць. Ва ўсім свеце прыкладаюцца велізарныя намаганні па ўкараненні інавацыйных рашэнняў і тэхналогій, якія дазваляюць скараціць спажыванне электраэнергіі. Для Рэспублікі Беларусь, якая не валодае значнымі запасамі паліўна-энергетычных рэсурсаў, пытанні энергазберажэння заўсёды былі прыярытэтнымі, а ў святле значнага павышэння сусветных цэн на прыродны газ і нафту – сталі асабліва вострыя.

Неэфектыўнае і нерацыянальнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў негатыўна адбіваецца не толькі на эканамічным развіцці, але і на экалагічным становішчы. Таму сёння асноўнай задачай з'яўляецца сістэматызаваны перавод эканомікі на энергазберагальны шлях развіцця. Рэалізацыя гэтай задачы немагчыма без шырокага ўкаранення энергазберагальнага абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў, без інфармацыйнага забеспячэння працэсу энергазберажэння.

Палітыка энергазберажэння ў Рэспубліцы Беларусь сёння рэалізуецца ў самых розных сферах дзейнасці: будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, харчовай прамысловасці, электраэнергетыцы, у сістэме цеплазабеспячэння і інш. Пра тое, якім чынам вядзецца работа, раскажуць публікацыі з часопісаў "Энергоэффективность", "Энергетика и ТЭК", "Стандартизация", "Белорусское сельское хозяйство", "Наука и инновации", "Экономика Беларуси" і інш.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам