ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Стан і перспектывы развіцця бібліятэк Мінскай вобласці
Кніжная выстаўка "Art-лінія"

Беларуская мастацкая літаратура

Беларуская мастацкая літаратура
Іншыя навіны

З 16 красавіка па 31 мая 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка «Беларуская мастацкая літаратура».


Выстаўка налічвае звыш 500 выданняў. Экспазіцыю складаюць новыя тэксты і перавыданні беларускамоўных і рускамоўных твораў класічнай і сучаснай беларускай мастацкай літаратуры розных жанраў, якія былі выдадзены беларускімі выдавецтвамі ў апошнія гады. Значнае месца ў экспазіцыі займаюць творы беларускіх класікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, З. Бядулі, Ф. Аляхновіча, М. Гарэцкага, М. Багдановіча, І. Шамякіна, В. Быкава, С. Грахоўскага і інш. Сучасныя аўтары прадстаўлены такімі імёнамі, як А. Дудараў, Э. Скобелеў, У. Карызна, Р. Баравікова, У. Гніламёдаў, В. Шніп, Л. Рублеўская, А. Камоцкі, А. Федарэнка, Л. Сільнова, В. Кустава і інш.

Асноўная колькасць экспанаваных выданняў прадстаўлена выдавецтвамі «Мастацкая літаратура», «Кнігазбор», «Саюз беларускіх пісьменнікаў», «Беларуская навука», «Чатыры чвэрці», «Выдавец Віктар Хурсік», «І.П. Логвінаў» і інш.

У асобны раздзел сабраныя серыйныя выданні беларускай мастацкай літаратуры. Добрая якасць, высокі густ і арыгінальнасць мастацкага афармлення гэтых выданняў прыцягваюць асаблівую ўвагу наведвальнікаў. Прытым аднасерыйныя выданні вытрыманы ў адзіным стылі. Шырока прадстаўлены серыі «Дэбют», «Залатое пяро», «Беларускі кнігазбор: БК. Сер.1. Мастацкая літаратура», «Беларусь літаратурная», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХI стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХI стагоддзя», «Кнігарня "Наша Ніва"», «Гісторыя ў асобах», «Вера. Надзея. Любоў», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Беларуская фантастыка» і інш.

Раздзел выстаўкі «Дзіцячая беларуская мастацкая літаратура» ўключае літаратуру, якую вывучаюць дзеці па школьнай праграме і пазашкольным чытанні. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту серыі «Бібліятэка школьніка». Для дашкольнікаў і школьнікаў малодшага ўзросту экспануюцца казкі, апавяданні, аповесці, вершы, паэмы, лічылкі, загадкі. Некаторыя з іх выдадзены ў серыях «Казка за казкай», «Беларуская аўтарская казка», «Казачны свет» і інш. Шэраг кніг выдадзены з надпісам «Году дзіцяці прысвячаецца».

Выстаўка будзе цікавая шырокаму колу чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293 27 16

     
     

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам