ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Будучыня без наркотыкаў
Рэспубліканскі конкурс навуковых работ

Белавежскае дзіва

Белавежскае дзіва
Іншыя навіны

З 15 чэрвеня па 31 жніўня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) працуе выстаўка “Белавежскае дзіва”, прысвечаная 600-годдзю з часу заснавання нацыянальнага парку Беларусі.


Першыя пісьмовыя згадкі пра лясы, размешчаныя ў раёне Белавежскай пушчы, сустракаюцца ў Іпацьеўскім летапісе ў 983 годзе. У XII ст. у Белавежскай пушчы падоўгу жыў рускі князь Уладзімір Манамах, які паляваў на зубраў, тураў і аленяў. Сама назва "Белавежская пушча" ўпершыню з’явілася ў польскіх і літоўскіх граматах 1409 года і з таго часу ўвайшла ва ўжытак. Гістарычна пушча вядома як былая паляўнічая гаспадарка польскіх каралёў і рускіх цароў.

Пасля заканчэння першай сусветнай вайны Белавежская пушча знаходзіцца ў польскім валоданні, у 1939 годзе ўваходзіць у склад БССР і становіцца дзяржаўным запаведнікам. У 1944 годзе тэрыторыя пушчы падзелена паводле міжурадавага польска-савецкага пагаднення на дзве часткі – польскую і савецкую. У 1957–1991 гг. Белавежская пушча атрымлівае статус дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі, якая ў 1991 годзе была рэарганізавана ў дзяржаўны нацыянальны парк. 14 снежня 1992 года рашэннем ЮНЕСКА частка высокаўзроставых насаджэнняў Нацыянальнага парку, якая найбольш захавалася, уключана ў Спіс сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе Белавежская пушча атрымала статус біясфернага запаведніка, у 1997, як адна з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце, была ўзнагароджана дыпломам Савета Еўропы.

Сёлета вядомы ва ўсёй Еўропе запаведны масіў адзначае сваё 600-годдзе. З гэтай нагоды Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе сваім наведвальнікам кніжна-ілюстрацыйную выстаўку, якая найлепшым чынам адлюстроўвае маляўнічыя пейзажы і паэтычную лясную разнастайнасць Белавежскай пушчы. Больш за 200 дакументаў розных відаў прадстаўлена ў экспазіцыі. Усе яны размеркаваны па некалькіх раздзелах, першы з якіх уяўляе сабой гістарычны летапіс працягам у 600 гадоў, пачынаючы ад першага пісьмовага ўпамінання ў старажытным летапісе і да яркіх буклетаў аб сучасным нацыянальным парку Беларусі. Тут змешчана апісанне Белавежскай пушчы ў кнізе "Живописная Россия" (СПб, 1882), выдадзенай у друкарні М. Вольфа, у справаздачы генерал-маёра Курапаткіна пра палявую паездку 1884 года афіцэраў генштаба па Брэсцкім раёне (СПб, 1903). Гістарычныя нарысы з арыгінальнымі малюнкамі і фотаздымкамі (Беласток, 1899); праца сапраўднага члена імператарскага геаграфічнага таварыства Е.П. Вішнякова з аўтарскімі малюнкамі (СПб, 1894); арыгінальнае выданне Г.П. Карцова "Беловежская пуща: ее исторический очерк, современное охотничье хозяйство и Высочайшие охоты в Пуще", якое выйшла ў свет у 1903 г. у пецярбургскай друкарні славутага кнігавыдаўца А.Ф. Маркса, і яго факсіміле 2008 г., выпушчанае выдавецтвам "Мастацкая літаратура"; апісанне ўладара пушчы ў кнізе супрацоўніка маскоўскага навуковага інстытута М. Кулагіна "Зубры Белавежскай пушчы" (Масква, 1919); пераможца нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі – 2009" у намінацыі "Скарбы Радзімы" фотаальбом "Белавежскае дзіва" (выдавецтва "Беларусь") – усё гэта, безумоўна, зацікавіць наведвальнікаў выстаўкі.

Ёсць на выстаўцы і заканадаўчыя дакументы, перыядычныя выданні, камплекты паштовак і фотаздымкаў, каляровыя лінагравюры мастакоў, надрукаваныя з аўтарскіх дошак у эстампнай майстэрні Мастацкага фонду БССР.

Частка экспазіцыі "Белавежская пушча – сусветная спадчына чалавецтва" размешчана ў зале выяўленчых і відэадакументаў (3-ці паверх, пам. 307) і будзе працаваць да 11 верасня.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86 (аддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці), 293-27-58 (зала выяўленчых і відэадакументаў).

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам