ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларусь – Кітай: культурнае супрацоўніцтва працягваецца
Горад і час: як мянялася сталіца Беларусі

Будучыня планеты без ядзернай зброі

Будучыня планеты без ядзернай зброі
Іншыя навіны

З 13 верасня да 13 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый бібліятэкі (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Будучыня планеты без ядзернай зброі”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі.

Гэты дзень быў заснаваны 5 снежня 2013 года на 68 сесіі Генеральнай асамблеі ААН рэзалюцыяй № A/RES/68/32 і штогод адзначаецца 26 верасня.

Задача гэтага Дня – прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да неабходнасці глабальнага ядзернага раззбраення і мабілізаваць міжнародныя намаганні на дасягненне агульнай мэты пабудовы свету, свабоднага ад ядзернай зброі.

З’яўляючыся адзінай зброяй, прымяненне якой можа мець наступствы для самога існавання чалавецтва, ядзерная зброя – сур’ёзная пагроза для міжнароднай і нацыянальнай бяспекі і бяспекі чалавека. Адзіны надзейны спосаб ліквідацыі пагрозы ад ядзернай зброі – гэта ліквідацыя самой зброі.

Поўная ліквідацыя ядзернай зброі – адна з самых даўніх мэт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яна была прадметам першай рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ў 1946 годзе. Пачынаючы з 1959 года разам з усеагульным і поўным раззбраеннем была ўключана ў парадак дня Генеральнай асамблеі. Яна была асноўнай тэмай аглядных канферэнцый, якія праводзяцца ў ААН з 1975 года дзяржавамі – удзельніцамі Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Была вызначана ў якасці адной з прыярытэтных задач першай спецыяльнай сесіі Генеральнай асамблеі па раззбраенні ў 1978 годзе, якая надала асаблівую ўвагу праблеме ядзернага раззбраення.

На сённяшні дзень у арсеналах краін свету налічваецца каля 14 000 адзінак ядзернай зброі. Больш за палову насельніцтва свету жыве ў краінах, якія або маюць такую зброю, або з’яўляюцца членамі ядзерных альянсаў. Зараз дактрына ядзернага стрымлівання захоўваецца ў якасці элемента палітыкі бяспекі ўсіх ядзерных дзяржаў і іх ядзерных саюзнікаў. Аднак, нягледзячы на гэта, у свеце павялічваецца занепакоенасць з нагоды катастрафічных наступстваў, якія могуць паўстаць ад ужывання нават аднаго ядзернага зарада, не кажучы ўжо аб рэгіянальнай ці глабальнай ядзернай вайне.

Дагавор аб забароне ядзернай зброі, прыняты 7 ліпеня 2017 года, стаў важным крокам на шляху дасягнення свету, свабоднага ад ядзернай зброі. У ім утрымліваецца палажэнне аб тым, што кожная дзяржава-ўдзельніца абавязваецца ніколі і ні пры якіх абставінах не распрацоўваць, не выпрабоўваць, не вырабляць, не набываць іншым чынам, не мець у валоданні і не назапашваць ядзерную зброю або іншыя выбуховыя прылады. Дагавор уступіць у сілу праз 90 дзён пасля таго, як яго ратыфікуюць не менш за 50 дзяржаў. На сённяшні момант дакумент падпісалі 70 краін, 25 з іх зацвердзілі дагавор.

24 мая 2018 года Генеральны сакратар абвясціў аб пачатку рэалізацыі Парадку дня ў галіне раззбраення “Забеспячэнне нашай агульнай будучыні”. У ім разглядаецца пытанне аб ліквідацыі ядзернай зброі з мэтай “раззбраення для выратавання чалавецтва”. У дакуменце Генеральны сакратар заклікае да аднаўлення дыялогу і перагавораў па кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі і раззбраеннямі. Ён таксама падтрымлівае стварэнне і распаўсюджванне прававых норм, накіраваных на ліквідацыю ядзернай зброі і ў гэтай сувязі заклікае дзяржавы, якія валодаюць ядзерным патэнцыялам, прыйсці да адзінай думкі пра тое, што ядзерная вайна не можа быць выйграна і ніколі не павінна адбыцца.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння ядзернай зброі. Ядзерныя выпрабаванні. Гонка ядзерных узбраенняў
  • Ядзернае раззбраенне і нераспаўсюджванне ядзернай зброі
  • Спыненне ядзерных выпрабаванняў. Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў
  • Міжнародныя прававыя акты і пагадненні, накіраваныя на нераспаўсюджванне, скарачэнне, спыненне выпрабаванняў і ліквідацыю ядзернай зброі

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне раззбраення і бяспекі, атамнай энергетыкі, міжнародных адносін, а таксама палітолагам, эколагам, сацыёлагам, студэнтам і выкладчыкам ВНУ.

Карысныя спасылкі

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам