ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Cустрэча дзеячаў мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Лірычнасць і грамадзянскасць

Частка свету...тэатр

Частка свету...тэатр
Іншыя навіны

З 25 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе тэматычную кніжную выстаўку «Частка свету...тэатр», прысвечаную Міжнароднаму дню тэатра.




Тэатр – найстаражытнейшае мастацтва. Чалавечая памяць захоўвае ўяўленне аб велічы тэатраў самых розных эпох. Вялікія і малыя, што існуюць некалькі стагоддзяў і паміраюць праз некалькі сезонаў, традыцыйныя і эксперыментальныя, камерныя і фестывальныя, народныя і багемныя, народжаныя катаклізмамі гісторыі і створаныя прыватнымі ўладальнікамі – усе яны засталіся ў памяці культуры і гісторыі першым чынам таму, што ўяўлялі сабой асаблівае мастацкае цэлае, што гулялі ў іх выдатныя акцёры, танцавалі выдатныя танцоры, а спектаклі ставілі выдатныя рэжысёры.

У экспазіцыі сабраны матэрыялы, у якіх праз прызму гісторыі выдатных тэатраў паказана гісторыя сусветнага тэатра. У энцыклапедыях, навуковых манаграфіях, матэрыялах канферэнцый разгледжаны праблемы гісторыі тэатраў розных краін і народаў, даследаваны актуальныя тэндэнцыі сучаснага тэатральнага працэсу. Выстаўка налічае каля 400 дакументаў, сярод якіх:
  • кнігі аб жыцці і творчасці вядомых айчынных і замежных акцёраў, рэжысёраў і драматургаў;
  • электронная энцыклапедыя «Театр» у 3-х тамах («Балет», «Опера», «Драма»), CD-ROM «Мир театра, балета, кино»;
  • зборнікі дакладаў удзельнікаў навуковых чытанняў «Театральная книга между прошлым и будущим», праведзеных Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай па мастацтве;
  • дакументальная хроніка тэатральнага жыцця Расіі ў эпоху Лізаветы Пятроўны (ХVIII ст.);
  • тэатральная культура Срэбнага веку ў Расіі (ХХ ст.);
  • публікацыя дзённікаў дырэктара Імператарскіх тэатраў У.А.Целякоўскага (пач. ХХ ст.), дзе прадстаўлены штодзённы летапіс жыцця пецярбургскіх тэатраў – Марыінскага, Александрыйскага і Міхайлаўскага, адлюстраваны адносіны імператарскага двара і царскай фаміліі да тэатра.
У заключным раздзеле экспазіцыі прасочаны асноўныя этапы развіцця тэатральнага мастацтва на Беларусі ад яго народных вытокаў да сучаснасці. Тут асветлены творчы шлях асобных тэатраў, ахарактарызаваны асаблівасці майстэрства вядомых драматургаў і майстроў сцэны, зроблены аналіз спектакляў.

Выстаўка размешчана ў кальцавым калідоры 3-га паверха, разлічана на аматараў тэатральнага мастацтва.

Кантактны тэлефон 293-28-86.
Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам