ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
VII Гарадзенскія чытанні
Бібліятэчнае велападарожжа па Прыбалтыцы, альбо Cycling for libraries 2012

Дэмакратыя: вытокі і сучаснасць

Дэмакратыя: вытокі і сучаснасць
Іншыя Навіны

З 11 па 30 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) ладзіцца кніжная выстаўка “Дэмакратыя: вытокі і сучаснасць”, прысвечаная Міжнароднаму дню дэмакратыі.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 8 лістапада 2007 года (рэзалюцыя № A/RES/62/7) і штогод адзначаецца 15 верасня. Дата прымеркавана да 20-й гадавіны першай міжнароднай канферэнцыі новых і адноўленых дэмакратый, якая адзначалася ў 2008 годзе.

Слова “дэмакратыя” паходзіць ад двух старажытнагрэцкіх слоў, якія абазначаюць “народ” і “ўлада”, і традыцыйна перакладаецца як “улада народа”. Пад гэтым тэрмінам маецца на ўвазе палітычны рэжым, у аснове якога ляжыць метад калектыўнага прыняцця рашэнняў з роўным уздзеяннем удзельнікаў на вынік працэсу або на яго істотныя стадыі. Дэмакратыя заснавана на свабодным волевыяўленні народа і цесна звязана з забеспячэннем правапарадку і ажыццяўленнем праў і асноўных свабод чалавека. Яна адносіцца да ўніверсальных і непадзельных асноўных агульначалавечых каштоўнасцей і прынцыпаў і важная не толькі сама па сабе – гэта яшчэ і магутны фактар, які стымулюе сацыяльна-эканамічны прагрэс і падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі.

У прынятай рэзалюцыі адзначаецца, што ўсе сусветныя дэмакратыі маюць агульныя рысы, аднак адзінай мадэлі дэмакратыі, якая зададзена якой-небудзь дзяржавай, не існуе і быць не можа.

Міжнародны дзень дэмакратыі з’яўляецца добрай падставай звярнуць увагу на стан дэмакратыі ў свеце. Дэмакратыя – гэта не толькі мэта, але і працэс, і толькі пры поўным удзеле і падтрымцы міжнароднай супольнасці, дзяржаўных органаў улады, грамадства і асобных грамадзян ідэалы дэмакратыі можна ажыццявіць для кожнага чалавека ў кожным кутку свету.

Дзейнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у падтрымку намаганняў урадаў па падтрымцы і ўмацаванні дэмакратыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці са Статутам ААН і толькі па пэўнай просьбе адпаведных дзяржаў-членаў.

ААН падтрымлівае свабодныя і справядлівыя выбары, стымулюе ўдзел грамадзянскага супольніцтва ў жыцці краін і спрыяе ўстанаўленню дыялогу ў тых выпадках, калі бакі заходзяць у тупік у выніку спрэчнага галасавання. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выступае ў ролі пасрэдніка ў складаных палітычных сітуацыях з мэтай папярэдзіць канфлікты і спрыяе стварэнню падсправаздачных механізмаў забеспячэння бяспекі ў постканфліктныя перыяды. Яна накіроўвае экспертаў для садзейнічання ўмацаванню вяршэнства закона, стварэння шматпартыйных структур і фарміравання эфектыўнай і падсправаздачнай дзяржаўнай адміністрацыі.

Ва ўсіх гэтых намаганнях Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не імкнецца экспартаваць або падтрымліваць якую-небудзь пэўную нацыянальную або рэгіянальную мадэль дэмакратыі. Яна зыходзіць з таго разумення, што дэмакратычныя ідэалы вынікаюць з філасофій і традыцый усіх раёнаў свету, што эфектыўнае дэмакратычнае кіраванне спрыяе павышэнню якасці жыцця людзей ва ўсім свеце і што дэмакратыя з’яўляецца асновай трывалага міру, бяспекі і развіцці.

Прапанаваная чытачам экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў, вялікую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Сучасная дэмакратыя: асноўныя прынцыпы і механізмы.
  • Развіццё дэмакратыі ў розных краінах свету.
  • Нацыянальная дзяржава і дэмакратычная сістэма.
  • Дэмакратыя і правы чалавека.

Выстаўка прызначана для палітолагаў, работнікаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, членаў выбарчых камісій, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама для суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам