ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дэмакратыя: вытокі і сучаснасць
У гасцях у Каралевы Кнігі

Бібліятэчнае велападарожжа па Прыбалтыцы, альбо Cycling for libraries 2012

Бібліятэчнае велападарожжа па Прыбалтыцы, альбо Cycling for libraries 2012
Іншыя навіны

З 27 ліпеня па 7 жніўня адбылося міжнароднае велападарожжа па краінах Прыбалтыкі з удзелам бібліятэкараў і прыхільнікаў бібліятэк, адной з удзельніц якога была супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Настасся Жарская.


“Бібліятэка як ровар. Калі не будзе рухацца наперад, паваліцца”
Кацярына Шкляр (удзельніца)

Мэтай вандроўкі Cycling for libraries з’яўляецца стварэнне нефармальнага асяродку для прафесійнай камунікацыі, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да бібліятэчных праблем. Галоўнымі яе арганізатарамі выступілі фінскія бібліятэкары на чале з Юкам Пенаненам і Масе Оялам пры падтрымцы Міністэрства культуры і адукацыі Фінляндыі.

Сярод ста бібліятэкараў-раварыстаў з 20 краін свету, што ўдзельнічалі ў велапрабегу, былі і прадстаўнікі Беларусі: Настасся Жарская з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Марына Важнік з Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча.

Маршрут 11-дзённага велападарожжа прайшоў з Вільні ў Талін праз гарады і вёскі, замкі і сядзібы, лясы і палі, нацыянальныя паркі і, вядома ж, праз бібліятэкі. Пад час гэтага “самага працяглага прафесійнага бібліятэчнага мерапрыемства ў свеце” ўдзельнікі праехалі звыш 600 км, наведалі каля 20 самых розных бібліятэк і агледзелі шэраг культурна-гістарычных і прыродных помнікаў. А таксама паўдзельнічалі ў разнастайных семінарах, культурных мерапрыемствах, нефармальных сустрэчах і дыскусіях, што прайшлі пад знакам бібліятэчнай справы ды інфармацыйных тэхналогій.

На сваім шляху вандроўцы ўвесь час адчувалі значнасць гэтага мерапрыемства для грамадскасці. У гарадах і мястэчках Літвы, Латвіі і Эстоніі іх віталі мэры і віцэ-мэры, прадстаўнікі бібліятэчных супольнасцей і вядомыя дзеячы культуры. Паўсюль праходзілі сустрэчы з журналістамі буйнейшых мясцовых газет і тэлеканалаў. Нават міністр культуры Латвіі Жанэта Яўнземэ-Грэндэ падтрымала велааматараў, далучыўшыся на сваім ровары да велашпацыру па Рызе.

Афіцыйны сайт мерапрыемства

Падрабязныя нататкі пра бібліятэчнае велападарожжа

Відэасправаздачы пра “Cycling for Libraries 2012” на сайце фінскага бібліятэчнага ТВ-канала

Фатаграфіі Настассі Жарскай, а таксама Андрэя Леуціна і Пану Энтрэсэ

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам