ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове
Бібліятэка ўдастоена высокіх узнагарод Латвіі

Дзевяць стагоддзяў Слуцка

Дзевяць стагоддзяў Слуцка
Іншыя навіны

З 3 лютага да 6 чэрвеня ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) працуе выстаўка “Дзевяць стагоддзяў Слуцка”, прымеркаваная да 900-годдзя з часу першага ўпамінання горада.


Слуцк – адзін з найстаражытнейшых гарадоў беларускай зямлі. Упершыню ён згадваецца ў летапісе “Аповесць мінулых гадоў” у 1116 годзе.

Гісторыя Слуцка непарыўна звязана з гісторыяй беларускага народа на розных этапах яго развіцця. У розныя часы тут княжылі: унук вялікага князя Уладзіміра Манамаха – Уладзімір Мсціслававіч, Рурыкавічы, Алелькавічы, Радзівілы. Гісторыя горада – гэта гісторыя барацьбы супраць іншаземных захопнікаў, развіццё суконнай і палатнянай прамысловасці. У Слуцку ткаліся ўсім вядомыя паясы з шоўку, золата і серабра, якія і сёння з'яўляюцца жамчужынай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі і гонарам многіх музеяў свету. У горадзе была свая друкарня. Славіліся майстэрствам мясцовыя ювеліры і кастарэзы. У 1624 годзе князем Янушам Радзівілам была адкрыта кальвінісцкая гімназія – найстарэйшая ў Беларусі.

Сучасны Слуцк – гэта горад з насельніцтвам каля 70 тысяч жыхароў. У цяперашні час у Слуцку працуе 20 прамысловых прадпрыемстваў: дрэваапрацоўчыя “Слуцк-Модуль” і “Слуцкмэбля”, завод мастацкіх промыслаў “Слуцкія паясы”, тэкстыльная фабрыка, завод “Эмальпосуд” і інш. Слуцк актыўна развівае культурныя і сацыяльна-эканамічныя сувязі.

На кніжнай выстаўцы прадстаўлена каля 150 дакументаў. Гэта літаратура па гісторыі горада, энцыклапедыі і даведачныя выданні, кнігі пра вядомых людзей, што нарадзіліся на зямлі слуцкай.

Цікава азнаёміцца з кнігай “Древнерусский город Слуцк и его святыни”, выдадзенай у Вільні ў 1896 годзе. Выданне ўпрыгожана шасцю гравюрамі.

Спецыяльны раздзел выстаўкі прысвечаны слуцкім паясам і гісторыі ткацкіх мануфактур.

Кніга “Слуцк на старых паштоўках” пазнаёміць чытача з відамі Слуцка канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам