ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Цырымонія ўручэння ўзнагарод
З вышыні перажытага

Джазавыя сілуэты: майстры сусветнага джаза

Джазавыя сілуэты: майстры сусветнага джаза
Іншыя навіны

З 4 красавіка па 2 мая 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праводзіцца тэматычная выстаўка «Джазавыя сілуэты: майстры сусветнага джаза».




Джаз – разнавіднасць прафесійнай музыкі XX стагоддзя, феномен гістарычны, эстэтычны, сацыяльны. Гэтае жывое сучаснае мастацтва, якое падчас развіцця склалася ў складаную сістэму з рознымі напрамкамі, плынямі, стылямі, з комплексам арыгінальных выразных сродкаў. Без уплыву самога джаза было бы папросту немагчыма з’яўленне цэлага шэрага відаў і жанраў сучаснай эстрады, рок-музыкі з яе рознымі стылямі і напрамкамі. Менавіта ад джаза ідуць шматлікія прыёмы – інструментальная і вакальная тэхніка, манера гуказдабывання, спосабы інтаніравання, аркестравыя сродкі, што сустракаюцца ў розных актуальных у мастацкіх адносінах жанрах музыкі нашых дзён.

Джаз нельга параўнаць ні з адным класічным музычным жанрам, чыё развіццё здзяйснялася стагоддзямі. Гэта не толькі асобны, спецыфічны род музыкі, але і асаблівае непаўторнае асяроддзе, неад’емную частку якога складаюць творчыя людзі, якія ствараюць музыку.

У стогадовай гісторыі джаза былі тысячы імёнаў, якія атрымалі прызнанне пры жыцці або пасмяротна і здабылі ўсенародную любоў, людзей розных нацыянальнасцей і рэлігійных канфесій, мужчын і жанчын. Гэтая шырокая панарама асоб джазавага свету не можа не ўражваць.

На выстаўцы ёсць больш за 120 дакументаў, сярод якіх грампласцінкі, кампакт-дыскі, нотныя выданні, а таксама кнігі, часопісы і публікацыі, прысвечаныя гісторыі развіцця сусветнага джазавага мастацтва і яго яркім прадстаўнікам.

Выстаўка разлічана на шырокае кола чытачоў.

Кантактны тэлефон 293-27-52.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам