ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музыка зямная і зорная
Калі гучалі паланэзы

Гандаль людзьмі: шляхі процідзеяння

Гандаль людзьмі: шляхі процідзеяння
Іншыя навіны

З 8 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка "Гандаль людзьмі: шляхі процідзеяння", прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі.


Гэты Дзень быў абвешчаны 18 снежня 2013 года на 68 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/68/192) і штогод адзначаецца 30 ліпеня, пачынаючы з 2014 года.Дата мерапрыемства была абрана не выпадкова. У гэты дзень у 2010 годзе Генеральная Асамблея прыняла Глабальны план дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі.

Ініцыятарам увядзення Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі выступіла Рэспубліка Беларусь. Суаўтарамі рэзалюцыі выступілі многія дзяржавы, у тым ліку Азербайджан, Арменія, Расійская Федэрацыя, ЗША, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан.

У рэзалюцыі адзначалася, што нягледзячы на меры, прынятыя на міжнародным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях, гандаль людзьмі застаецца для міжнароднай супольнасці адной з найсур’ёзнейшых праблем. Рашэнне гэтай праблемы патрабуе больш узгодненых калектыўных і комплексных дзеянняў на міжнародным узроўні і ўмацавання супрацоўніцтва і каардынацыі на нацыянальным узроўні паміж усімі зацікаўленымі бакамі, уключаючы дзяржаўныя структуры, няўрадавыя і міжнародныя арганізацыі, прыватны сектар.

Гандаль людзьмі з’яўляецца сур’ёзным злачынствам і грубым парушэннем праў чалавека. Кожны год тысячы мужчын, жанчын і дзяцей пападаюць у рукі гандляроў людзьмі, як у сябе дома, так і за мяжой. Усе краіны, будзь то краіна паходжання, транзіту або назначэння, пакутуюць ад гандлю людзьмі. Па ацэнках Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, у пастцы сучаснага рабства ў сённяшні час знаходзіцца каля 2,5 мільёна чалавек.

Ахвярам гандлю людзьмі, якім пашчасціла вырвацца на волю, неабходна дапамога ва ўзнаўленні праў і пошуку свайго месца ў грамадстве. Гэтую задачу вырашае Даверны фонд ААН для ахвяр гандлю людзьмі. Ён пачаў работу разам з прымяненнем Глабальнага плана дзеянняў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па барацьбе з гандлем людзьмі ў ліпені 2010 года. Фонд садзейнічае дзяржавам, міждзяржаўным і няўрадавым арганізацыям у абароне і падтрымцы ахвяр гандлю людзьмі, дапамагаючы ім акрыяць ад псіхалагічных і фізічных траўм.

Наша рэспубліка адной з першых на постсавецкай прасторы не толькі прызнала наяўнасць праблемы гандлю людзьмі, але і пачала весці актыўную поўнамаштабную барацьбу з ёй.З 2002 года ў краіне рэалізуецца Нацыянальны план дзеянняў, у якім удзельнічае больш за 20 дзяржаўных органаў з прыцягненнем структур грамадзянскай супольнасці, міжнародных і грамадскіх арганізацый. Нацыянальныя меры па спыненні трафікінгу спрыялі таму, што барацьба з гандлем людзьмі стала адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне. Беларусь выступіла арганізатарам шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, нацэленых на фармаванне эфектыўнага глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі.

Матэрыялы выстаўкі раскрываюць розныя аспекты праблемы і знаёмяць з даследаваннямі феномену рабства і гандлю людзьмі.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Праблема гандлю людзьмі: гісторыя і сучаснасць.
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння гандлю людзьмі.
  • Пакрыццё шкоды ахвярам гандлю людзьмі.
  • Міжнародна-прававыя асновы барацьбы з гандлем людзьмі.
  • Рэспубліка Беларусь супраць трафікінгу.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя дакументы ААН, перыядычныя выданні.

Выстаўка прызначана для супрацоўнікаў следчых і аператыўных падраздзяленняў праваахоўных органаў, псіхолагаў, сацыяльных работнікаў, суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў юрыдычнага профілю, а таксама ўсіх зацікаўленых станам праблем кіравання працэсамі барацьбы з гандлем людзьмі.

Карысныя спасылкі

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам