ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Класік рамантызму
Арт-крок – 2008

Гісторыя Беларусі (выданні 2006 – 2009 гг.)

Іншыя навіны

З 26 студзеня па 15 сакавіка 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка "Гісторыя Беларусі (выданні 2006 – 2009 гг.)".


Экспазіцыя прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, працуе ў дадзенай галіне ведаў, асабліва даследчыкаў, краязнаўцаў, вучоных і ўсіх тых, хто займаецца вывучэннем або выкладаннем дадзенай дысцыпліны ў дашкольных, сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.

Матэрыялы экспазіцыі – гэта навуковыя напрацоўкі, зробленыя вучонымі ў апошнія гады, у якіх раскрываецца мінулае Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі і еўрапейскай цывілізацыі, аналізуецца гераічнае і трагічнае нашай краіны ў розныя гістарычныя перыяды, уздымаюцца праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства, архівазнаўства і археаграфіі ў Беларусі. Шырока асвятляецца гісторыя кожнага рэгіёна Беларусі.

Па дадзеных тэмах на выстаўцы прадстаўлена больш за 500 дакументаў, якія сістэматызаваны ў наступныя раздзелы: "Гістарычнае мінулае Беларусі", "Вучэбныя і вучэбна-метадычныя выданні”, "Матэрыялы групавой апрацоўкі”, “Гісторыя рэгіёнаў Беларусі”.

Экспазіцыю складаюць калектыўныя навуковыя працы, шматлікія манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, матэрыялы канферэнцый ВНУ, рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, чытанняў і круглых сталоў, зборнікі артыкулаў, карты, краязнаўчыя працы, падручнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, матэрыялы да тэсціравання, малатыражныя дакументы, бібліяграфічныя выданні ("Гісторыя Беларусі" ў 6 т. (2007 – 2009), "Гісторыя Беларусі канца ХVIII – пачатку ХХ стст. у дакументах і матэрыялах” (2007), Мяснікоў А. “Сто асоб беларускай гісторыі" (2008), Ліхадзіеўскі У., Карлюкевіч А. “Знічкі Айчыны: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках" (2008), “Архівісты Беларусі” (2006), ”Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры” (2007) і інш.).

Акрамя публікацый агульнага характару, на выстаўцы прадстаўлены асобныя навуковыя выданні апошніх гадоў, прысвечаныя такім вядомым беларускім гісторыкам, як М. Улашчык, М. Доўнар-Запольскі, У. Міхнюк, М. Ермаловіч, М. Спірыдонаў, Я. Мараш, І. Анацэвіч.

Сярод прадстаўленых выданняў шмат кніг, выдадзеных у наступных серыях: "Усё для школы", "Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам", "Вучэбна-метадычны дапаможнік", "Библиотека учителя", "Экзамены", "Рабочие тетради" і інш.

Многія кніжкі выпушчаны выдавецтвамі "Новое знание", "Тетрасистемс", "Энциклопедикс", "Юнипресс", "Радыёла-плюс", "Современная школа", "Аверсэв", "Экаперспектыва", "Современное слово", "Вышэйшая школа", "Народная асвета" і інш.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам