ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гуманітарная дапамога: чужой бяды не бывае
XI Генеральная асамблея асацыяцыі EIFL

І вера, і каханне, і святло

І вера, і каханне, і святло
Іншыя навіны

З 12 па 31 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “І вера, і каханне, і святло”, прысвечаная 60-годдзю Г. А. Каржанеўскай, беларускай паэтэсы, драматурга, крытыка.


На творчым рахунку Галіны Анатолеўны Каржанеўскай – шэраг паэтычных кніг, сярод якіх першым быў зборнік вершаў “На мове шчасця”, які выпусціла выдавецтва “Мастацкая літаратура” ў серыі “Першая кніга паэта” ў 1973 г. Пасля выйшлі кнігі лірыкі “Мой сад” (1976), “Званы гадоў” (1980), “Вечны водгук” (1988), “Асенні мёд” (1999) і інш.

Кожная кніга паэтэсы – гэта своеасаблівы лірычны дзённік, споведзь тонкай і чуллівай душы. “Мы нібыта чытаем раман-хроніку з жыцця сучаснай жанчыны”, – так трапна выказалася крытык Тамара Чобат пра зборнік Г. Каржанеўскай “Жыла-была...” (1983). І гэтыя словы можна аднесці ўвогуле да ўсіх яе кніг вершаў.

На выстаўцы ў раздзелах “Рыфмы натхнення і любові”, “Г. Каржанеўская – драматург”, “Малечам пра рэчы... і не толькі” прадстаўлены выданні, якія раскрываюць шырокі творчы дыяпазон пісьменніцы: ад паэтычных да драматургічных твораў, ад вершаў, апавяданняў, п’ес і чытанак для дзяцей да дапаможнікаў для педагогаў дашкольных устаноў.

У раздзел “Свет жыцця і творчасці” ўключаны выданні і публікацыі, якія знаёмяць з поглядамі і развагамі літаратуразнаўцаў, крытыкаў, рэцэнзентаў на творчасць і асобу Г. Каржанеўскай.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам