ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
IX Гарадзенскія навуковыя чытанні
Кніга – лепшы сябар

Кліч роднага берага

Кліч роднага берага
Іншыя навіны

З 17 верасня па 19 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка «Кліч роднага берага», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка Артура Вольскага (1924–2002).


Сваю любоў да беларускага слова Артуру Віталевічу Вольскаму (сапр. Вольскі-Зэйдэль) давялося праверыць часам і адлегласцю. У 1942 г. ён быў прызваны ў ваенна-марскі флот і каля 10 гадоў служыў на Далёкім Усходзе. У свае 18 гадоў ужо лічыў сябе не толькі мараком, але і пісьменнікам, бо першае апавяданне выйшла, калі яму было 13 гадоў. У кнігах паэзіі “Далёкія і блізкія прычалы” (1962), “Дабрата” (1966), “Выратавальны круг” (1974), “Строма” (1982) значнае месца адведзена нялёгкай службе і ратным подзвігам савецкіх маракоў.

Аднак самы большы клопат у творчасці А. Вольскага – пра маленькіх чытачоў. Пісьменнік стаў адным з першых пасляваенных літаратараў, якія пачыналі мудра, даходліва, з захапленнем гаварыць з юным чытачом. Творы А. Вольскага і сёння карыстаюцца шырокай папулярнасцю ў гэтай аўдыторыі.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з кнігамі паэзіі, прозы, казак для дзяцей – “Маленькім сябрам” (1955), “Казкі з праўдай напалам” (1996), “Адэльчыны ручнікі” (2002), “Выйшаў зайчык пагуляць” (2009) і інш. А таксама з падручнікамі для 1–4 класаў па літаратурным чытанні, якія склаў пісьменнік.

Доўгі час А. Вольскі ўзначальваў Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (1966–1978). Ён аўтар шматлікіх твораў для тэатральных пастановак – “Сцяпан – вялікі пан” (першая беларуская аперэта, якая была пастаўлена ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі, 1979), “Тры Іваны – тры браты” (1985), “Граф Глінскі-Папялінскі” (1986) і інш. Пісьменнік таксама пераклаў на беларускую мову каля 20 п’ес, што ставіліся ў тэатры.

Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны перакладчыцкай дзейнасці А. Вольскага. Генадзь Бураўкін назваў перакладчыка “першапраходцам ва ўсе часы”: ён адзін з першых у пасляваеннай кагорце беларускіх паэтаў пачаў пракладаць масты дружбы да суседзяў – народаў іншых рэспублік. Артур Вольскі перакладаў з літоўскай, эстонскай, украінскай, яўрэйскай моў.

Частка экспазіцыі прысвечана паэтычным творам, якія вядомы далёка за межамі Беларусі, перакладаліся на мовы народаў былога СССР і некаторыя замежныя.

Апошні раздзел выстаўкі знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, артыкуламі пра жыццё і творчасць пісьменніка.

Экспазіцыя налічвае каля 120 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам