ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мой добры тата
Педагогі-мастакі прадставілі свой погляд на сучаснае мастацтва

“Крэўную сувязь са светам адчуў”

“Крэўную сувязь са светам адчуў”
Іншыя навіны

З 16 лютага па 25 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Крэўную сувязь са светам адчуў”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Пісьмянкова.


За свой кароткі век (1957–2004) Аляксандр Уладзіміравіч Пісьмянкоў пакінуў вялікі след у літаратуры і трывала замацаваўся ў яе гісторыі. Прайшоў шлях ад простага карэспандэнта да галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, працаваў у рэдакцыях часопісаў “Полымя” і “Вожык”. У яго творах – асэнсаванне гістарычнага мінулага беларускага народа, паэтызацыя роднай зямлі, тэма кахання. Пасля смерці Пісьмянкова застаўся шэраг таленавітых твораў, якія працягваюць недажытае паэтам жыццё.

Літаратурная спадчына Алеся Пісьмянкова прадстаўлена на выстаўцы нарысамі, эсэ, вершамі, творамі для дзяцей. На экспазіцыйных паліцах – паэтычныя зборнікі “Белы камень” (1983), “Чытаю зоры” (1988), “Вершы” (1997), “Журавель над студняй” (1998), вершы і казкі для дзяцей “Мы з братам” (2003), кнігі выбраных твораў “Я не памру, пакуль люблю” (2000) і “Не знікай” (2012) і інш.

Даведацца пра жыццё А. Пісьмянкова і яго творчасць дапамогуць манаграфіі, літаратурна-крытычныя публікацыі ў энцыклапедычных і перыядычных выданнях, а таксама ўспаміны сяброў. Зацікавіць наведвальнікаў кніга А. Зэкава “Алесь” (2007), у якой сабраны вершы пра юбіляра, жарты і сяброўскія пародыі.

Асобным раздзелам выдзелены пераклады твораў пісьменніка.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 70 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам