ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Крокі ў будучыню: па дарозе ведаў
Абвешчана падпіска на 25-томнік У. Караткевіча

Культурнае жыццё краіны: фестывалі, конкурсы, выстаўкі

Культурнае жыццё краіны: фестывалі, конкурсы, выстаўкі
Іншыя навіны

З 1 верасня па 31 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) ладзіцца тэматычная выстаўка “Культурнае жыццё краіны: фестывалі, конкурсы, выстаўкі”.


Экспазіцыю склалі публікацыі з перыядычных выданняў, што асвятлялі найважнейшыя падзеі, якія прайшлі або будуць праходзіць у рэспубліцы.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. Штодня ў краіне ладзіцца якое-небудзь мерапрыемства. Дзякуючы падборцы матэрыялаў з часопісаў і газет “Мастацтва”, “Культура”, “Літаратура і мастацтва”, “Беларусь”, “Беларуская думка”, “На экранах Беларусі” і іншых, наведвальнікі выстаўкі змогуць даведацца шмат цікавага пра форумы, фестывалі, конкурсы. Не засталіся без увагі мастацкія выстаўкі, тэатральныя і кінематаграфічныя прэм’еры, а таксама сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры.

Прадстаўленыя на выставе публікацыі нагадаюць пра юбілейны XX Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Мінскі міжнародны калядны форум, ініцыятарам якога стаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, II Мінскі міжнародны конкурсе лічбавага мастацтва “Terra nova”, свята сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”, XI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі і інш.

Матэрыялы экспазіцыі раскажуць таксама аб падрыхтоўцы да маючых адбыцца мерапрыемстваў: Міжнароднага конкурсу “Еўрабачанне-2011”, у якім прымуць удзел дзеці, святаў – Дзень беларускага пісьменства, Дзень Мінска і інш.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 часопісаў і газет.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам