ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Віртуальная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
У НББ адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню абаронца Айчыны

Магія чорнага квадрата

Магія чорнага квадрата
Іншыя навіны

З 23 лютага па 25 сакавіка 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "Магія чорнага квадрата", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Казіміра Севярынавіча Малевіча, рускага мастака, тэарэтыка мастацтва, аднаго з лідэраў авангардызму 1910 - 1935 гг. і заснавальніка абстрактнага мастацтва і супрэматызму.



Сярод найбольш бескампрамісных наватараў, якія сваёй творчасцю вызначылі прынцыпова новыя напрамкі і задачы сучаснага мастацтва, - Казімір Севярынавіч Малевіч - сусветна вядомы мастак, тэарэтык авангарда, родапачынальнік рэвалюцыйнай мастацкай адукацыі.

К. Малевіч зацвердзіў новую і арыгінальную канцэпцыю творчасці, да якой ён ішоў не адно дзесяцігоддзе, мінуючы шматлікія мастацкія стылі: ад рэалізму ХIХ стагоддзя, мадэрнізму, імпрэсіянізму, сімвалізму, неапрымітывізму, кубізму, кубафутурыстычнага рэалізму да супрэматызму.

Прапанаваная выстаўка - спроба разгледзець мастацтва Малевіча ва ўсёй шматграннасці, раскрыць асаблівасці і характар мастацкай, тэарэтычнай і літаратурнай творчасці мастака-мысліцеля. У сваіх творах - жывапісу, графіцы, архітэктуры, тэатральна-дэкарацыйным, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, паэзіі - Малевіч гаворыць мовай пластычнай формы, зачароўваючы чысцінёй фарбаў, магіяй ліній, трансфармуючы палёт творчай думкі ў форму.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 150-ці дакументаў. Гэта - альбомы, кнігі,  артыкулы, рэпрадукцыі і плакаты. Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу  чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293-27-53

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам