ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нараджэнне літаратурных “кветак”
Лінія славянскага адзінства

Маладое пакаленне свету: каштоўнасці, інтарэсы, магчымасці

Маладое пакаленне свету: каштоўнасці, інтарэсы, магчымасці
Іншыя навіны

З 9 жніўня па 5 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка, прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.


Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/120) і штогод адзначаецца 12 жніўня, пачынаючы з 2000 года. Свята было ўстаноўлена па прапанове Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі, якая адбылася ў Лісабоне ў жніўні 1998 года.

Міжнародны дзень моладзі – гэта добрая магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу сусветнай супольнасці на праблемы і задачы, якія стаяць перад моладдзю, прывітаць яе дасягненні і садзейнічаць яе ўдзелу ва ўсіх галінах жыцця грамадства.

Па класіфікацыі ААН, да моладзі адносяцца людзі ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў. Сёння – гэта 1,2 мільярда чалавек, гэта значыць 18 працэнтаў сусветнага насельніцтва. 87 працэнтаў з іх пражываюць у краінах, якія развіваюцца, і пакутуюць ад абмежаванага доступу да паслуг аховы здароўя, адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, працаўладкавання, а таксама эканамічных магчымасцей. Дзяржавы – члены ААН прызнаюць, што маладое пакаленне ва ўсіх краінах з’яўляецца галоўным людскім рэсурсам для развіцця, станоўчых сацыяльных змен і тэхналагічных інавацый. Ідэалы, энергічнасць і шырыня поглядаў моладзі адыгрываюць цэнтральную ролю ў працэсе паступальнага развіцця маладзёжных суполак.

Моладзь вылучаецца адкрытасцю мыслення і вострым успрыманнем тэндэнцый, якія ўзнікаюць, і яна прыўносіць сваю энергію, ідэі і мужнасць у працэс рашэння найбольш складаных і важных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам. Маладыя часта лепш за старэйшыя пакаленні усведамляюць, што ў імя дасягнення агульных мэт неабходна пераадольваць існуючыя ў грамадстве рэлігійныя і культурныя рознагалоссі.

Маладыя людзі не проста карыстаюцца вынікамі змен, але і актыўна ўдзельнічаюць у іх. Дэманструючы адданасць, энтузіязм і вынаходлівасць, яны ўносяць свой уклад у працэсы развіцця, вырашаючы найбольш вострыя праблемы, якія ўзнікаюць перад грамадствам.

Міжнароднае супольніцтва павінна прызнаваць і заахвочваць уклад моладзі ў мясцовае, нацыянальнае, рэгіянальнае і сусветнае развіццё, а таксама працягваць разам дабівацца стварэння для маладых мужчын і жанчын больш шырокіх магчымасцей і задавальнення іх законных патрабаванняў у забеспячэнні павагі, развіцця і годнай працы.

У Рэспубліцы Беларусь узроставая мяжа складу моладзі вызначана ад 16 да 30 гадоў. Дзяржаўная маладзёжная палітыка з’яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Пытаннямі фарміравання і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі займаецца Упраўленне па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Рэгулярна кожныя тры гады прымаецца спецыяльная дзяржаўная праграма “Моладзь Беларусі”. У краіне функцыянуюць маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, у ліку якіх – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА, Ліга добраахвотнай працы моладзі, Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя і інш.

Прапанаваная тэматычная выстаўка “Маладое пакаленне свету: каштоўнасці, інтарэсы, магчымасці” раскрывае сацыяльныя, культурныя, эканамічныя і палітычныя аспекты становішча моладзі ў сучасным грамадстве. У экспазіцыі прадстаўлена звыш 100 выданняў: публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Моладзь у сучасным свеце.
  • Міжнародныя прававыя дакументы і праграмы, якія датычацца моладзі.
  • Адукацыя моладзі.
  • Моладзь і рынак працы.
  • Здароўе моладзі.
  • Дзяржаўная маладзёжная палітыка Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне і свеце.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам