ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Terra Nova”: прагляд відэаработ
Вачыма і сэрцам дзіцяці

Міграцыйныя працэсы ў эпоху глабальных змен

Міграцыйныя працэсы ў эпоху глабальных змен
Іншыя навіны

З 13 снежня 2012 г. па 6 студзеня 2013 г. у зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Міграцыйныя працэсы ў эпоху глабальных змен”, прысвечаная Міжнароднаму дню мігранта.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 55 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 4 снежня 2000 года (рэзалюцыя 55/93) і штогод адзначаецца 18 снежня. Дата абрана не выпадкова – у гэты дзень у 1990 годзе Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне праў усіх работнікаў-мігрантаў і членаў іх сем’яў (рэзалюцыя 45/158). Гэта Канвенцыя, ратыфікаваная ўжо 45 краінамі, з’яўляецца ўсёабдымнай праграмай абароны праў мігрантаў.

Міжнародная міграцыя – адна з асноўных адметных асаблівасцей нашага імкліва зменлівага свету. Глабалізацыя ў спалучэнні з узрастаючымі адрозненнямі ва ўмовах жыцця як унутры дзяржаў, так і паміж дзяржавамі прыводзіць да павелічэння маштабаў міграцыі ва ўсім свеце. Міграцыя закранае практычна кожную дзяржаву – або як краіну паходжання, або як краіну транзіту ці прызначэння. У 2009 годзе за межамі краіны паходжання пражывала прыкладна 214 мільёнаў чалавек, або 3 працэнты насельніцтва свету.

За апошнія гады ў сусветнай супольнасці існуе шмат розных меркаванняў адносна міграцыі. У многіх кругах лічаць, што міграцыя стварае шматлікія праблемы. Мігрантаў абвінавачваюць у тым, што яны з’яўляюцца цяжарам для краін, якія іх прымаюць. Аднак гэта далёка не так. Фактычна мігранты ўносяць велізарны ўклад у жыццё гэтых краін. Як работнікі яны прыўносяць з сабой свае навыкі. Як прадпрымальнікі яны ствараюць працоўныя месцы. Як інвестары яны прывозяць з сабой капіталы. У развітых краінах і краінах з рынкавай эканомікай, якая фарміруецца, яны адыгрываюць незаменную ролю ў галіне сельскай гаспадаркі, турызму і ў дамашніх гаспадарках. Мігранты спрыяюць эканамічнаму росту і развіццю людскіх рэсурсаў: яны ўзбагачаюць грамадства дзякуючы культурнай разнастайнасці і абмену ведамі і тэхналогіямі, паляпшаюць дэмаграфічны баланс ва ўмовах старэння насельніцтва.

Аднак калі для адных міграцыя з’яўляецца пазітыўным і стымулюючым фактарам, многія другія адчуваюць на сабе парушэнні праў чалавека, сутыкаючыся з дыскрымінацыяй, эксплуатацыяй і дрэнным абыходжаннем. Мігранты часта становяцца аб’ектамі нянавісці, праследавання і насілля. На іх несправядліва ўскладаюць віну за злачыннасць і эканамічныя цяжкасці.

Улічваючы вялікую і ўсё ўзрастаючую колькасць мігрантаў у свеце, ААН заклікала сусветную супольнасць да ўзгодненых дзеянняў у сферы міграцыі. У 1989 годзе на базе міжурадавага камітэта па міграцыі была створана Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ), а ў 2003 годзе заснавана Глабальная камісія па міжнароднай міграцыі. Генеральнай Асамблеяй ААН у 2006 годзе быў праведзены Дыялог па пытанні аб міжнароднай міграцыі і развіцці. Форум паказаў імкненне сусветнай супольнасці вывучыць узаемасувязь і ўзаемадапаўняльны характар міжнароднай міграцыі і развіцця з мэтай выяўлення шляхоў і сродкаў максімальнага выкарыстання пераваг міжнароднай міграцыі і давядзення да мінімуму яе негатыўных наступстваў.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 60 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, МАМ, АБСЕ, МАП, Еўрапейскага саюза). Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН на рускай, нямецкай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародная міграцыя і міграцыйнае права.
  • Аб’ёмы і дынаміка міжнароднай міграцыі.
  • Міграцыйная палітыка і супрацоўніцтва ў сферы міграцыі.
  • Міжнародная працоўная міграцыя.
  • Міграцыйныя працэсы ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне міжнародных адносін, юрыстам, палітолагам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі тэорыямі і праблемамі міграцыі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

* на англ. мове

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам