ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ў Маскве
Чытаем, думаем, майструем

Наркаманія як аб'ект прававых даследаванняў

Наркаманія як аб'ект прававых даследаванняў
Іншыя навіны

З 15 чэрвеня па 31 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта выстаўка “Наркаманія як аб'ект прававых даследаванняў”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы супраць ужывання наркотыкаў і іх незаконнага абароту.


Злоўжыванні наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі, іх незаконны абарот – шматгранная, комплексная сацыяльная праблема, якая ў апошнія дзесяцігоддзі набыла глабальны характар і востра стаіць практычна перад усім светам. Пагроза наркаманіі выйшла на першы план нараўне з небяспекай ядзернай вайны і спаўзаннем да экалагічнай катастрофы.

З моманту прыняцця Канвенцыі ААН аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў 1988 г. і станаўлення прававых асноў міжнароднай сістэмы кантролю за абаротам хімічных рэчываў, якія часта выкарыстоўваюцца пры незаконным вырабе наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, кампетэнтныя органы многіх краін выдалі адпаведныя нацыянальныя заканадаўчыя і іншыя акты, укараніўшы як абавязковыя, так і меры і механізмы кантролю, што рэкамендуюцца Канвенцыяй.

Трэба адзначыць, што ў цэлым заканадаўства нашай краіны па процідзеянні распаўсюджванню і спажыванню наркотыкаў адрозніваецца сістэмнасцю, збалансаванасцю і дастатковай жорсткасцю, каб забяспечыць эфектыўную работу па спыненні незаконнага абароту наркотыкаў.

Аднак у апошні час абвастрылася сітуацыя, звязаная з незаконным абаротам і спажываннем наркотыкаў, у тым ліку з удзелам непаўналетніх. Пры гэтым сучасны стан гандлю наркотыкамі характарызуецца з’яўленнем новых відаў небяспечных наркотыкаў, ужыванне якіх выклікае прывыканне з першага разу альбо “забівае” чалавека за кароткі перыяд часу.

У гэтай сувязі паўстала неабходнасць у прыняцці эфектыўных мер, у тым ліку прававога характару, якія дазваляюць своечасова рэагаваць на наркапагрозу. 28 снежня 2014 г. быў прыняты Дэкрэт № 6 “Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, што ўступіў у сілу 1 студзеня 2015 г., які, як чакаецца, дазволіць калі не выкараніць, то, як мінімум, зрабіць сур’ёзны ўдар па праблеме распаўсюджвання наркотыкаў у Беларусі.

Саўмін зацвердзіў распрацаваны МУС (сумесна з зацікаўленымі ведамствамі) комплексны план дзеянняў па барацьбе супраць незаконнага абароту наркотыкаў і прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі. У ім адлюстраваны звыш 80 мерапрыемстваў, якія носяць арганізацыйны, прафілактычны, аналітычны і практычны характар для стабілізацыі становішча.

Без комплексу мер арганізацыйнага, заканадаўчага, медыцынскага, сацыяльнага, эканамічнага характару, які стварае рэальныя ўмовы і магчымасці процідзеяння, немагчыма паспяхова вырашаць праблему наркаманіі ў сучасным грамадстве.

Як было адзначана кіраўніком дзяржавы, сур’ёзным бар’ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў павінна стаць татальнае непрыманне іх грамадствам, фарміраванне адпаведнага светапогляду, заснаванага на традыцыйных для нашай краіны хрысціянскіх каштоўнасцях.

Выстаўка можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам (курсантам) устаноў вышэйшай адукацыі юрыдычнага профілю, работнікам праваахоўных органаў. На выстаўцы прадстаўлена каля 70 кніг, аўтарэфератаў, перыядычных выданняў.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
  • Асновы процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў: замежны і расійскі вопыт.
  • Праблемы наркотыкаў у прававым полі Рэспублікі Беларусь.
  • Стратэгія папярэджання спажывання наркотыкаў сярод моладзі.
  • Наркатычныя сродкі: гісторыя, класіфікацыя.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам