ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да базы даных Credo Online Reference Service
Удзел бібліятэкі ў XXI Дні беларускага пісьменства

Наш свет. Твой крок. Дапамажы блізкаму!

Наш свет. Твой крок. Дапамажы блізкаму!
Іншыя навіны

З 4 верасня па 29 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) дэманструецца выстаўка “Наш свет. Твой крок. Дапамажы блізкаму!”, прысвечаная Міжнароднаму дню дабрачыннасці.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 17 снежня 2012 года (рэзалюцыя 67/105) і штогод адзначаецца 5 верасня.

Устанавіўшы гэта свята, Генеральная Асамблея прапанавала ўсім арганізацыям сістэмы ААН, міжнародным, рэгіянальным і няўрадавым арганізацыям усяляк заахвочваць і развіваць дабрачыннасць і заклікала ўсіх людзей, незалежна ад узросту і полу, даць выхад жаданню да бескарыслівага дзеяння, якое жыве ў душы кожнага чалавека.

Дата 5 верасня была абрана невыпадкова. Гэта дзень скону маці Тэрэзы, узнагароджанай у 1979 годзе Нобелеўскай прэміяй міру “за дзейнасць па барацьбе супраць беднасці і за дапамогу людзям”. Маці Тэрэза (народжаная Агнес Гонджа Баяджыу), вядомая місіянерка і манашка, на працягу больш як 45 гадоў служыла бедным, хворым і сіротам, займаючыся дабрачыннай дзейнасцю спачатку ў Індыі, а затым і ў іншых краінах. Сваім жыццём і добрымі справамі дзеля самых бедных і безабаронных прадстаўнікоў чалавецтва яна натхніла на добрыя ўчынкі многіх людзей ва ўсім свеце і атрымала ўсеагульнае прызнанне.

Дабрачыннасць – гэта дзейнасць, пад час якой рэсурсы добраахвотна і бязвыплатна размяркоўваюцца іх уладальнікамі для садзейнічання людзям, якія жывуць у нястачы, рашэння грамадскіх праблем, удасканалення ўмоў грамадскага жыцця. Пры гэтым у якасці рэсурсаў могуць выступаць як фінансавыя і матэрыяльныя сродкі, так і здольнасці і энергія людзей.

Дабрачыннасць іграе важную ролю ў сцвярджэнні ідэалаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і забеспячэнні яе функцыянавання. Ахвяраванне асабістага часу або грошай, добраахвотная праца па месцы жыхарства або на іншым краі свету, бескарыслівае праяўленне клопату і дабрыні – гэтыя і іншыя выражэнні салідарнасці людзей свету дапамагаюць у агульным імкненні да гарманічнага суіснавання і мірнай будучыні.

Дабрачыннасць, як і добраахвотніцтва і філантропія, гуртуе людзей і садзейнічае стварэнню інклюзіўнага і больш устойлівага грамадства. Яна спрыяе падтрымцы дыялогу паміж людзьмі, прыналежнымі да розных цывілізацый, культур і рэлігій. Яна дапамагае пераадолець наступствы цяжкіх гуманітарных крызісаў, дапаўняе дзейнасць дзяржавы ў сферы аховы здароўя, адукацыі, жыллёвага будаўніцтва і абароны насельніцтва. Такая дзейнасць спрыяе развіццю культуры, навукі, спорту і забяспечвае ахову прыроды. Яна таксама садзейнічае абароне прадстаўнікоў найбольш слабых і бяздольных пластоў насельніцтва. Дабрачынная дзейнасць прымушае голас розуму і літасці мацней гучаць ва ўмовах канфліктаў.

Міжнародны дзень дабрачыннасці закліканы звярнуць увагу грамадскасці на ролю розных дабрачынных арганізацый і асобных людзей у пераадоленні галечы і вострых гуманітарных крызісаў, заахвоціць узаемадзеянне дабрачынных фондаў розных краін.

Прапанаваная чытачам выстаўка змяшчае каля 60 дакументаў. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, дакументы міжнародных арганізацый, брашуры і буклеты на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя развіцця дабрачыннасці ў свеце.
  • Сучасныя тэндэнцыі дабрачыннасці: праблемы і перспектывы.
  • Дабрачыннасць у Беларусі.
  • Дзяржаўная палітыка, бізнес і дабрачыннасць.
  • Дзейнасць міжнародных і рэгіянальных дабрачынных фондаў і арганізацый.
  • Рэлігійныя абшчыны свету і дабрачынная дзейнасць.

Выстаўка будзе карыснай навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам ВНУ, кіраўнікам і спецыялістам органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльным работнікам і шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі дабрачыннасці.

Карысныя спасылкі

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам