ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальная літаратурная прэмія – 2016
Беларуска-грузінскі бізнес-форум

Насуперак традыцыям

Насуперак традыцыям
Іншыя навіны

З 24 сакавіка па 28 красавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Насуперак традыцыям”, прысвечаная 150-годдзю італьянскага кампазітара, піяніста, дырыжора і педагога Феруча Бузоні.


Ф. Бузоні – адзін з гігантаў сусветнай гісторыі піянізму, мастак яркай індывідуальнасці і шырокіх творчых памкненняў. Яго ігра вылучалася глыбінёй думкі, самабытнасцю і арыгінальнасцю трактоўкі, бліскучай тэхнікай, багаццем і разнастайнасцю тэмбравых фарбаў. Энергія гэтага чалавека не мела меж. Ён выкладаў у кансерваторыях, займаўся арганізацыяй аркестравых вечароў, пісаў літаратурныя працы, прысвечаныя музыцы і яго ўлюбёнаму інструменту – фартэпіяна. Талент кампазітара спалучаўся ў ім нароўні з талентам піяніста.

Вялікае значэнне для развіцця піяністычнага мастацтва маюць шматлікія транскрыпцыі Бузоні і яго рэдакцыі твораў І. Баха, В. Моцарта, Л. Бетховена, Ф. Шуберта, Р. Вагнера, Ф. Ліста. Сярод спадчыны кампазітара – оперы “Турандот” (1917), “Арлекін” (1916), “Доктар Фауст” (1916–1924), “Контрапунктычная фантазія” для 2 фартэпіяна (1922).

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў, у ліку якіх – нотныя выданні Ф. Бузоні для фартэпіяна “Камерная фантазія на тэмы з оперы «Кармэн» Ж. Бізэ” (1958), “Канцэртныя апрацоўкі для фартэпіяна” (1965), “Выбраныя сачыненні для фартэпіяна” (1969), з дзесяці сшыткаў своеасаблівай школы фартэпіяннай тэхнікі “Шлях да фартэпіяннага майстэрства” кнігі 6–8 (1973) і 9–10 (1985), “Усходні танец” для скрыпкі з фартэпіяна (1933), замежныя нотныя выданні Ф. Бузоні, аўдыязапісы яго твораў (“Бесклапотнасць” сач. 336 № 2, менуэт з Першага квартэта, інтэрмецца “Апрананне Турандот” з фартэпіяннага цыклу “Элегіі”), а таксама архіўныя запісы яго ігры.

На працягу свайго творчага жыцця Бузоні ва ўсім выходзіў з агульнапрынятых рамак. З рамак выходзіць і яго Фартэпіянны канцэрт – адно з найбольш цікавых сачыненняў кампазітара, якое рэдка выконваецца з-за тэхнічных складанасцей. Асаблівасцей у канцэрце звышдастаткова: ад часавай працягласці (каля 70 хвілін) да нязвыклай колькасці частак (пяць) і мужчынскага хору ў фінале.

Пра жыццё і выканальніцкую дзейнасць майстра распавядуць кнігі Р.М. Когана “Ферруччо Бузони” (1964), Б. Вальтара “О музыке и музицировании” (1962), М.М. Барынавай “Воспоминания о Гофмане и Бузони” (2000), вучэбна-метадычны дапаможнік “Интерпретация двухголосных инвенций И.С. Баха в редакциях К. Черни, Ф. Бузони, А. Гольденвейзера” (2002). Дапаўняюць экспазіцыю энцыклапедычныя выданні і артыкулы пра творчасць юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам