ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
У Магілёве модна чытаць на лаве

Падарожжа па гарадах Беларусі

Падарожжа па гарадах Беларусі
Іншыя навіны

З 2 верасня па 29 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць выстаўка “Падарожжа па гарадах Беларусі “.


Горад... Яго гісторыя, жыццё, культурная спадчына... Кожны куток зямлі цікавы па-свойму. Славутасцям вялікіх і малых гарадоў нашай краіны прысвечана гэта выстаўка.

На карце няцяжка заўважыць, што Беларусь знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне Еўропы. Нядаўна навукоўцы ўстанавілі, што сапраўдны цэнтр Еўропы размешчаны ў г. Полацку, які з’яўляецца самым старажытным горадам нашай краіны. А ў 2012 годзе Полацак адзначыў свой 1150-гадовы юбілей. Гэтай падзеі прысвечана вельмі шмат артыкулаў у часопісах “Полымя”, “Алеся”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Родина”.

Але калі мы гаворым пра вобраз Беларусі, то абавязкова ўзгадваем пра нашы малыя гарады. Пра іх славутасці, гісторыю вы прачытаеце ў часопісах “Планета”, “Беларусь”, “Алеся”.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены нумары часопіса “Белая Русь”, кожны з якіх цалкам прысвечаны пэўнаму гораду Беларусі. Напрыклад, Полацку, Мінску, Маладзечна, Баранавічам. Там можна знайсці інфармацыю пра гісторыю горада, яго жыхароў, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, дасягненні ў розных сферах навукі, культуры і сельскай гаспадаркі.

Экспазіцыя налічвае каля 40 артыкулаў з часопісаў за апошнія гады.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам