ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Аб парадку правядзення конкурсу
Круглы стол пры падтрымцы Савета Еўропы

Перамажыце дыябет!

Перамажыце дыябет!
Іншыя навіны

З 6 па 15 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Перамажыце дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.


Гэты Дзень быў заснаваны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 годзе і штогод адзначаецца 7 красавіка, пачынаючы з 1950 года. Дата выбрана не выпадкова – 7 красавіка 1948 года ўступіў у сілу Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Сусветны дзень здароўя – гэта глабальная кампанія, накіраваная на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя. Традыцыя яго правядзення дае ўнікальную магчымасць завастрыць увагу сусветнай супольнасці на праблемах грамадскай аховы здароўя і пытаннях здароўя людзей і заахвоціць урады, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя кругі і грамадзянскае супольніцтва да сумесных намаганняў, накіраваных на рашэнне гэтых праблем.

Кожны год для Сусветнага дня здароўя выбіраецца тэма, якая адлюстроўвае якую-небудзь глабальную праблему, што стаіць перад аховай здароўя чалавецтва. Сёлета тэма Дня – “Перамажыце дыябет!”.

Дыябет – гэта хранічная хвароба, якая ўзнікае ў тых выпадках, калі падстраўнікавая залоза не выпрацоўвае досыць інсуліну або калі арганізм не можа эфектыўна выкарыстаць інсулін, які ім выпрацоўваецца. Гэта прыводзіць да павышанага ўзроўню глюкозы ў крыві – гіперглікеміі. Для дыябету першага тыпу, вядомага як інсуліназалежны, або дзіцячы дыябет, характэрна адсутнасць выпрацоўкі інсуліну. Дыябет другога тыпу, які мае назву інсуліннезалежны, або дарослы дыябет, развіваецца ў выніку неэфектыўнага выкарыстання арганізмам інсуліну. На другі тып дыябету пакутуюць 90 % людзей з агульнага ліку хворых дыябетам у свеце.

Гіперглікемія, або павышаны ўзровень утрымання цукру ў крыві, з часам прыводзіць да сур’ёзнага пашкоджання шматлікіх сістэм арганізма – дыябет можа паражаць сэрца, крывяносныя сасуды, вочы, ныркі і нервы. Дыябет павышае рызыку развіцця хвароб сэрца і інсульту, павышае верагоднасць з’яўлення на нагах язваў, інфіцыравання і, у выніку, неабходнасці ампутацыі канечнасцей. Дыябет уваходзіць у лік асноўных прычын нырачнай недастатковасці, агульная рызыка смяротнасці сярод людзей з дыябетам як мінімум у 2 разы перавышае рызыку смерці сярод людзей таго ж узросту, у якіх няма гэтай хваробы.

Эпідэмія дыябету імкліва нарастае. Ва ўсім свеце колькасць людзей, якія пакутуюць на дыябет, павялічылася ад 108 мільёнаў у 1980 годзе да 422 мільёнаў у 2014 годзе. У 2014 годзе ўзровень захворвання на дыябет склаў 9 % сярод дарослага насельніцтва 18 гадоў і старэй. Па ацэнках, у 2012 годзе 1,5 мільёна смяротных выпадкаў адбылося па прычыне дыябету. Больш за 80 % выпадкаў смерці ад дыябету здараецца ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем прыбытку. Па прагнозах САЗ, у 2030 годзе дыябет стане сёмым па значнасці прычын смяротнасці ў свеце.

Аднак значную частку выпадкаў захворвання на дыябет другога тыпу можна прадухіліць. Каб спрыяць папярэджанню хваробы і яе ўскладненняў, неабходна весці здаровы лад жыцця: падтрымліваць нармальную вагу цела, прытрымлівацца здаровага харчавання, спажываючы садавіну і гародніну і памяншаючы спажыванне цукру і насычаных тлушчаў, быць фізічна актыўным, пазбягаць ужыванне тытуню.

СААЗ імкнецца стымуляваць і падтрымліваць прыняцце эфектыўных мер па эпідэмнаглядзе, папярэджанні і барацьбе з дыябетам і яго ўскладненнямі, ажыццяўляючы каардынацыю міжнароднай і нацыянальнай палітыкі ў гэтай галіне і надаючы асноўную ўвагу падыходам, што ахопліваюць усё насельніцтва і накіраваны на заахвочванне здаровага харчавання і рэгулярнай фізічнай актыўнасці.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 30 дакументаў: кнігі, брашуры і перыядычныя выданні на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя, дзейнасць СААЗ.
  • Дыябет: дыягностыка, лячэнне прафілактыка.
  • Ахова здароўя і меры, накіраваныя на барацьбу з дыябетам у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі здаровага ладу жыцця і мерамі, накіраванымі на папярэджанне дыябету другога тыпу і яго ўскладненняў.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дзейнасць СААЗ
Праграма СААЗ па дыябеце

Публікацыі

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам