ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт калегі з Мурманска
Кааператыўны рух за дасягненне ўстойлівага развіцця для ўсіх

Позіркам сэрца

Позіркам сэрца
Іншыя навіны

З 2 ліпеня па 16 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Позіркам сэрца”, прымеркаваная да 50-годдзя беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.


Л.І. Рублеўская вядома як чалавек творчы, шматграннага літаратурнага таленту. Яе пяру належаць шматлікія зборнікі паэзіі, прозы, драматычныя творы, літаратуразнаўчыя і крытычныя публікацыі, яна піша таксама і для дзяцей.

Тэксты яе твораў адзначаюцца інтэлектуальнасцю і рамантызмам, тонкай іроніяй і захапляльнымі сюжэтамі. Значнае месца ў творчасці займаюць творы гістарычнай тэматыкі, як міфалагічна-прытчавыя, так і пра канкрэтны час і канкрэтныя асобы – ад Ефрасінні Полацкай да Валянціна Таўлая. Незвычайныя гістарычныя факты ў творах суправаджаюцца багатым архіўным і ілюстрацыйным матэрыялам.

У раздзеле “Шматмернасць паэтычнага свету” прадстаўлены творы аўтара, выдадзеныя асобнымі кнігамі. Сярод іх паэтычная зборнікі “Крокі па старых лесвіцах” (1990), “Замак месячнага сяйва” (1992), “Застаюся” (1996), “Балаган” (2000), “Рыцарскія хронікі” (2001), “Над замкавай вежай” (2003), “Шыпшына для Пані” (2007) і інш.

Акрамя вершаў, у пісьменніцкім багажы Л. Рублеўскай шмат мастацкіх твораў, напісаных прозай, якія экспануюцца ў раздзеле “Узнёсласць думкі і пачуцця”. Гэта як асобныя выданні твораў, так і зборнікі, якія ўключаюць раманы, аповесці і апавяданні. Сярод іх кнігі “Старасвецкія міфы горада Б.” (2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсцёнак апошняга імператара” (2005), “Сутарэнні Ромула” (2012), “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” (2012, 2014), “Ночы на Плябанскіх млынах” (2013) і інш.

На выставачных паліцах прадстаўлены і драматычныя творы пісьменніцы, у ліку якіх асобна выдадзеная п’еса “Людвіка і Фабіян” (2006), створаная аўтарам сумесна з гісторыкам-архівістам В. Скалабанам.

Побач з беларускамоўнымі выданнямі экспануюцца кнігі Л. Рублеўскай, выдадзеныя на рускай мове: “Беседы о философах : от античности до эпохи Возрождения” (2004), “Время и бремя архивов и имен” (2009), “Пляски смерти” (2011), “Жених пани Дануси” (2012), “Рыцари и дамы Беларуси” (2013), “Рифма ценою в жизнь” (2013).

Шматлікія публікацыі твораў Людмілы Іванаўны і іх пераклады, якія змешчаны ў часопісах і калектыўных зборніках, склалі раздзел “Лад мыслення, спосаб светаадчування” .

У раздзеле “Цудоўны змест і адмысловыя формы” экспануюцца выданні іншых аўтараў, у якіх пісьменніца прадстаўлена як перакладчык, складальнік, рэдактар і нават мастак.

Больш падрабязна і ўсебакова пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам юбіляра дапамогуць шматлікія біяграфічныя і літаратурна-крытычныя публікацыі, якія прадстаўлены ў раздзеле “Талент. Эрудыцыя. Інтэлект”. Асобай увагі заслугоўваюць публікацыі пра ўвасабленне твораў Л. Рублеўскай у мастацтве.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі, тэатральнымі плакатамі, малюнкамі, гуказапісамі і буклетамі з нотамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам