ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адзіны дзень інфармавання
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Прарок рускіх авангардыстаў

Прарок рускіх авангардыстаў
Іншыя навіны

З 15 студзеня па 6 лютага 2009 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Прарок рускіх авангардыстаў”, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння Поля Сезана (1839–1906) – вядучага прадстаўніка постімпрэсіянізму.


Жывапісная сістэма большасці твораў гэтага мастака заснавана на спалучэнні трох асноўных колераў (жоўтага, зялёнага, блакітнага) і пабудове геаметрычных формаў пры дапамозе асобных мазкоў.

Мастацтва Сезана па-рознаму вытлумачвалася, спарадзіла мноства паслядоўнікаў, і кожная з новых плыняў абвяшчала яго сваім роданачальнікам.

Асноўныя рысы стылю майстра знайшлі свой працяг у многіх прадстаўнікоў рускага авангарда – Р. Фалька, А. Купрына, А. Лянтулава і іншых.

На выстаўцы экспануюцца альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ Поля Сезана і яго паслядоўнікаў.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і развіццём еўрапейскага выяўленчага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя.

Кантактны тэлефон: 293-27-53.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам