ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
Гісторыі сям'і: даследаванне адносін у сістэме роду

Пясняр палескага краю

Пясняр палескага краю
Іншыя навіны

З 2 па 28 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Пясняр палескага краю”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа (1921–1976).


Творчасць І.П. Мележа, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976), Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), з’яўляецца духоўным набыткам беларускага народа. Яго творы шырока вядомыя ў нашай рэспубліцы і за яе межамі і высока ацэненыя чытачамі і крытыкамі.

На выстаўцы экспануецца больш за 270 дакументаў, якія знаёмяць з творчай спадчынай пісьменніка – раманамі, апавяданнямі, крытычнымі работамі, дзённікамі, п’есамі.

Вяршыняй творчасці І. Мележа з’яўляецца трылогія “Палеская хроніка”, якая ўключае раманы “Людзі на балоце” (1961), “Подых навальніцы” (1964), “Завеі, снежань” (1976, незакончаны). У раманах аўтар раскрыў сілу і хараство жыцця беларуса-працаўніка, паказаў непаўторнасць прыроднай стыхіі палескага краю, выявіў драматызм сацыяльна-грамадскіх працэсаў даваенных гадоў.

Высокае прызнанне атрымаў таксама раман “Мінскі напрамак” (1952), які стаў адным з першых у беларускай літаратуры панарамным палатном, прысвечаным вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асобна прадстаўлены творы І. Мележа ў перакладах на рускую, англійскую, украінскую, балгарскую, іспанскую і іншыя мовы.

Раздзел “Мастацкае жыццё твораў пісьменніка” змяшчае артыкулы пра мастацкія фільмы і спектаклі беларускіх тэатраў, пастаўленыя па творах пісьменніка. А гэта, у першую чаргу, “Палеская хроніка”, якая з’яўляецца нацыянальнай эпапеяй пра жыццё беларускага сялянства 20-х гадоў ХХ ст.

Асобная частка экспазіцыі знаёміць з публікацыямі, надрукаванымі ў энцыклапедычных выданнях, кнігамі і артыкуламі пра жыццё і творчасць І.П. Мележа.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

           
                 
           

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам