ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларусь і ЮНІСЕФ – грані супрацоўніцтва
Музыкай абудзіць памяць

Разам у электроннае стагоддзе: мы і камп’ютар

Разам у электроннае стагоддзе: мы і камп’ютар
Іншыя навіны

З 5 студзеня па 28 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Разам у электроннае стагоддзе: мы і камп’ютар”.


Адным з рэвалюцыйных дасягненняў у сферы вылічальнай тэхнікі з’явілася стварэнне персанальных ЭВМ. З’яўленне персанальнага камп’ютара (ПК) справядліва лічаць грандыёзнай навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй. З яго распаўсюджаннем радыкальна змяніліся метады руціннай і творчай працы амаль ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці чалавека.

У прадстаўленых на выстаўцы артыкулах расказваецца, што інтэнсіўнае развіццё галін народнай гаспадаркі патрабуе шырокага ўжывання ЭВМ, а значыць, і прыцягнення людзей, знаёмых з камп’ютарамі і абучаных зносінам з імі. Шматлікія публікацыі экспазіцыі прысвечаны тэме “Камп’ютар у адукацыі”.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 40 перыядычных выданняў, сярод якіх “Компьютер Пресс”, “Вы и ваш компьютер”, “IT Бел: технологии автоматизации бизнеса”, “Директор”, “Наука и инновации”, “Наука и военная безопасность”, “Компьютерная газета”. Профільных спецыялістаў зацікавяць артыкулы ў такіх часопісах, як “Экономика. Финансы. Управление”, “Вышэйшая школа”, “Отдел кадров”, “Веснік сувязі”, “Вестник Ассоциации белорусских банков”, “Технология безопасности” і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам