ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кнігі для ракетнай брыгады
Эпоха новага мыслення

“Родны мой горад, любоў мая…”

“Родны мой горад, любоў мая…”
Іншыя навіны

З 23 жніўня па 20 верасня у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) ладзіцца кніжная выстаўка “Родны мой горад, любоў мая…”, прымеркаваная да 945-годдзя Мінска і Дня горада.


Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, горад-герой.

Назва горада, верагодна, пайшла ад ракі Менкі, на беразе якой і ўзнікла гарадзішча.

Першыя звесткі пра горад Мінск выяўлены ў “Аповесці мінулых гадоў” і адносяцца да падзей 1067 года, калі адбылася бітва на Нямізе паміж полацкім князем Усяславам Чарадзеем і кіеўскім князем Ізяславам Яраславічам.

З часоў бітвы на Нямізе Мінск шмат разоў перажываў узлёты і заняпады. Дароўнай граматай ад 14 сакавіка 1499 года вялікі князь літоўскі Аляксандр надаў гораду самакіраванне паводле Магдэбургскага права, а 12 студзеня 1591 года з пацвярджальным прывілеем Мінск атрымаў свой герб – у блакітным полі выява Маці Божай паміж двума анёламі і херувімамі.

На працягу сваёй амаль тысячагадовай гісторыі Мінск быў цэнтрам удзельнага княства, ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, губерні Расійскай імперыі, сталіцай БССР.

Сённяшні Мінск – сталіца суверэннай Рэспублікі Беларусь, сучасны еўрапейскі горад з развітой інфраструктурай. Яго архітэктурнае аблічча, якое складалася на працягу стагоддзяў, захавала адбітак культуры розных стыляў і эпох, народаў і рэлігійных канфесій.

Раскрыць невядомыя старонкі жыцця горада, адчуць подых мінулых стагоддзяў і рытм сённяшняга часу, нарэшце, убачыць сталіцу-прыгажуню дапаможа святочная выстаўка “Родны мой горад, любоў мая…”. У экспазіцыю ўключана каля 150 найноўшых выданняў пра гісторыю і сённяшні стан сталіцы. Сабраныя разам факты і падзеі ствараюць яркую карціну агульнай гісторыі горада з усімі яе трагічнымі і радаснымі старонкамі.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

   
   

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам