ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка, прысвечаная песні “Бывайце здаровы!”
Фотапраект “Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды”

Руплівы даследчык Віцебшчыны

Руплівы даследчык Віцебшчыны
Іншыя навіны

З 18 сакавіка па 18 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Руплівы даследчык Віцебшчыны”, прымеркаваная да 70-годдзя беларускага журналіста і краязнаўца Аркадзя Падліпскага.


Прадмет навуковых інтарэсаў Аркадзя Міхайлавіча – гісторыя Віцебска і Віцебшчыны XIX – пач. XX ст., гісторыя кнігадрукавання і калекцыяніравання ў Беларусі, а таксама дзейнасць асоб, звязаных з Віцебскам. Ён з’яўляецца аўтарам і суаўтарам звыш 40 кніг, альбомаў, брашур, шэрагу артыкулаў у “Беларускай савецкай энцыклапедыі”, “Энцыклапедыі Беларусі”, “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі”, энцыклапедыі “Прырода Беларусі”.

Сярод прадстаўленых на выстаўцы дакументаў – кнігі “Витебская Александровская гимназия (1808–1918)” (1994), “Книга в Витебске” (1999), “Периодическая печать Витебска” (2001), “Путеводитель по еврейским местам Витебска” (2011), “Славного времени год героический” (2013), “Еврейские адреса Витебска” (2013), “Витебские куранты” (2015), “В небе над Витебском” (2015), а таксама артыкулы, апублікаваныя ў часопісах “Беларусь”, “Полымя”, “Неман”, “Маладосць”, “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”, “Мишпоха”, зборніку “Шагаловский международный ежегодник”.

Аркадзь Падліпскі адыграў значную ролю ў аднаўленні ў Віцебску памяці пра М. Шагала, Ю. Пэна, У. Адамава, краязнаўцаў А. Сапунова, М. Нікіфароўскага, У. Стукаліча, Г. Тэадаровіча і інш. Наведвальнікі экспазіцыі маюць магчымасць пазнаёміцца з такімі кнігамі юбіляра, як “Здравнево: здесь жил И.Е. Репин” (1990), “Васильковые годы Марка Шагала” (1997), кнігамі з серыі “Жизнь замечательных людей Витебщины” – “Летчик Григорий Пиотровский” (1997), “Художник Зиновий Горбовец” (1997), “Ботаник Владимир Адамов” (2000), кнігамі з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” – “Аляксей Сапуноў” (2015), “Мікалай Нікіфароўскі” (2015) і інш.

Усяго выстаўка налічвае звыш 70 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам