ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жыццё, прысвечанае песні…
Візіт прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі

Самаадданае служэнне навуцы

Самаадданае служэнне навуцы
Іншыя навіны

З 28 ліпеня па 31 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Самаадданае служэнне навуцы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага этнолага В.К. Бандарчыка (1920–2009).


З-пад пяра члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі Васіля Кірылавіча Бандарчыка выйшлі 27 манаграфій і каля 270 артыкулаў па пытаннях гісторыі і сучаснай беларускай этнаграфіі, фальклору, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў.

Васіль Кірылавіч годна прадстаўляў беларускую этналагічную навуку на шматлікіх міжнародных кангрэсах, якія праходзілі ў Маскве, Чыкага, Дэлі, Таронта, з’яўляўся актыўным удзельнікам з’ездаў славістаў і канферэнцый этнолагаў у Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі.

Экспазіцыя змяшчае каля 130 дакументаў. У першым раздзеле выстаўкі “Асэнсаванне здабыткаў народа” прадстаўлены асноўныя навуковыя працы вучонага, а таксама выданні, навуковым рэдактарам якіх ён з’яўляўся: “Гісторыя беларускай этнаграфіі ХІХ ст.” (1964), “’Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак ХХ ст.” (1970), “Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі “ (1972), “Этнические процессы и образ жизни” (1980), “Промыслы і рамёствы Беларусі” (1984), “Этнаграфія беларусаў” (1985), шматтомнае фундаментальнае выданне “Беларусы” (1995–2005) і інш.

У другім раздзеле выстаўкі “Выдатны беларускі этнограф” экспануюцца публікацыі пра жыццё і навуковую дзейнасць В.К. Бандарчыка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам