ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У свеце шчырасці і сонца
Нацыянальная бібліятэка Беларусі: цэнтр інфармацыі і свабоднага часу

Скрыпач-віртуоз

Скрыпач-віртуоз
Іншыя навіны

З 14 студзеня па 31 сакавіка 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка "Скрыпач-віртуоз", прысвечаная 330-годдзю з дня нараджэння італьянскага кампазітара Антоніо Вівальдзі (1797-1848).


Імя Антоніо Вівальдзі -кампазітара, скрыпача, дырыжора і педагога - мае сусветную вядомасць. Ён складаў музыку для шматлікіх свецкіх і духоўных канцэртаў. Адначасова пісаў оперы для тэатраў Венецыі, удзельнічаў у іх пастаноўцы. Як скрыпач-віртуоз канцэртаваў у Італіі і іншых еўрапейскіх краінах.

У творчасці А. Вівальдзі найвышэйшага росквіту дасягнуў жанр concerto grosso. Абапіраючыся на дасягненні Арканджэла Карэлі, Вівальдзі ўстанавіў для concerto grosso 3-частковую цыклічную форму, вылучыў віртуозную партыю саліста. Ён стварыў жанр сольнага інструментальнага канцэрта, спрыяў развіццю віртуознай скрыпічнай тэхнікі.

Музычны стыль Антоніо Вівальдзі адрозніваюць меладычнасць, шчодрасць, дынамічнасць і экспрэсіўнасць гучання, празрыстасць аркестравага пісьма, класічная складнасць у спалучэнні з эмацыянальным багаццем. Канцэрты Вівальдзі паслужылі ўзорамі канцэртнага жанру для шматлікіх еўрапейскіх кампазітараў, у тым ліку Іагана Себасцьяна Баха, які пераклаў каля 20 скрыпічных канцэртаў Вівальдзі для клавесіна і аргана. Цыкл "Поры года" - адзін з ранніх узораў праграмнай аркестравай музыкі. Значным з’яўляецца ўклад А. Вівальдзі ў развіццё інструментоўкі - ён першым ужыў габоі, валторны, фаготы і іншыя прылады як самастойныя, а недублетныя. Інструментальны канцэрт Вівальдзі - этап на шляху фармавання класічнай сімфоніі.

На выстаўцы шырока прадстаўлена інструментальная творчасць майстра. Гэта канцэрты: для флейты з аркестрам рэ мінор; для фагота з аркестрам мі мінор; для віяланчэлі і камернага аркестра; "Вяртанне" для альта з фартэпіяна; для аргана рэ мінор і, вядома ж, цыкл "Поры года". Складаная форма прадстаўлена маленькай сімфоніяй для струннага аркестра соль мажор. Вакальная музыка -арыямі з опер "Атон у Віле","Ісціна ў выпрабаваннях”, "Грызэльда","Баязэт "і іншымі. Нараўне з нотнымі выданнямі ў экспазіцыі прадстаўлены фонадакументы, кнігі і артыкулы аб кампазітару.

Кантактны тэлефон 293-27-52
Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам