ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кампазітар-лірык
Вытокі чалавечай свядомасці

Слова пачуццямі жыве

Слова пачуццямі жыве
Іншыя навіны

З 2 кастрычніка па 1 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Слова пачуццямі жыве”, прымеркаваная да 80-годдзя беларускага пісьменніка, лаўрэата Мележаўскай прэміі Уладзіміра Паўлава.


На творчым рахунку пісьменніка – зборнікі паэзіі і прозы, пераклады, зробленыя на высокім літаратурным узроўні. Свае першыя вершы ён надрукаваў у 1954 г. А першы зборнік “Узлётная паласа” выйшаў у 1960 г. Яго творчасць была станоўча сустрэта чытачамі і крытыкай – у беларускую літаратуру прыйшоў удумлівы, арыгінальны паэт.

Уладзімір Андрэевіч належыць да тых аўтараў, чыё дзяцінства было апалена вайной. Тэмай памяці пра ваеннае мінулае, пра бацькоўскі парог жывіцца творчасць мастака слова. Літаратуразнаўца У. Гніламёдаў адзначаў дзве асаблівасці адметнага стылю аўтара – эпічнасць мыслення і ўважлівыя адносіны да адлюстравання побыту. Кожная драбніца навакольнага жыцця не застаецца незаўважанай, міфалагізуецца. Позняя паэзія У. Паўлава пры ўсёй стылявой “эпічнасці” ўсё больш і больш набывае характар спавядальнасці, маналагічнасці і тым самым павялічвае дамінантны патэнцыял самага суб’ектыўнага роду літаратуры – лірыкі. У прозе аўтар прытрымліваўся прынцыпаў “суровага” рэалістычнага пісьма ў рэчышчы мележаўскага кірунку.

На выстаўцы прадстаўлена паэзія і проза аўтара ў такіх выданнях, як “Узлётная паласа” (1960), “Далягляд”(1964), “Светацені” (1967), “Пажарніца” (1968), “Гады нашы – птушкі” (1970), “Начная балада” (1971), “Ад агню і мяча” (1973), “Каласы радкоў” (1979) і інш.

Адметнае месца сярод экспанатаў займае аповесць “Пад схіленым дрэвам” (“Полымя”, 1997, № 8), якая адзначана Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа.

Экспазіцыя пазнаёміць і з выданнямі для дзяцей.

Шмат увагі аддае пісьменнік мастацкаму перакладу. У ліку перакладаў – раманы “Чужая дачка” (1979) Я. Фельдэака, “Момант ісціны” (1984) У. Багамолава, паасобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, грузінскіх, балгарскіх і іншых паэтаў.

На выставачных паліцах – творы У. Паўлава ў перакладзе на англійскую, грузінскую, украінскую і рускую мовы.

Дапаўняюць падборку матэрыялаў даведачна-энцыклапедычная літаратура і перыядычныя выданні – часопісы “Роднае слова”, “Маладосць”, “Полымя”, у якіх адлюстравана біяграфічная інфармацыя пра юбіляра.

Усяго на выстаўцы дэманструецца звыш 90 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам