ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт Прэм’ер-міністра Сірыйскай Арабскай Рэспублікі
На Ветцы жыць добра

СНІД: урокі мінулага, магчымасці на будучыню

СНІД: урокі мінулага, магчымасці на будучыню
Іншыя навіны

З 1 снежня 2008 года па 4 студзеня 2009 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2 паверх, пакой 207g) праходзіць тэматычныя кніжная выстаўка “СНІД: урокі мінулага, магчымасці на будучыню”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.


Гэты дзень упершыню адзначаўся 1-га снежня 1988 года пасля таго, як на сустрэчы міністраў аховы здароўя ўсіх краін прагучаў заклік да сацыяльнай цярпімасці і пашырэння абмену інфармацыяй па ВІЧ/СНІДу. У 2008 годзе Сусветны дзень барацьбы са СНІДам будзе адзначацца ўжо ў дваццаты раз. Галоўныя мэты гэтага дня – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы распаўсюджвання такога смяротна небяспечнага захворвання як СНІД, а таксама яго прафілактыка.

На сучасным этапе СНІД набыў маштабы пандэміі – гэта бедства сусветнага маштабу, якое датычыцца людзей у кожнай краіне без выключэнняў. Разумеючы ўсё большыя цяжкасці, звязаныя з пандэміяй ВІЧ/СНІДу, ААН стварыла ў 1996 годзе Аб’яднаную праграму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па праблемах ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС). ЮНЭЙДС падтрымлівае доўгатэрміновыя глабальныя праекты па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, дапамагае змагацца за правы чалавека незалежна ад ВІЧ-статусу, ажыццяўляе дапамогу краінам ва ўсім свеце, падтрымліваючы нацыянальныя даследаванні па пытаннях ВІЧ/СНІДу.

Барацьба з ВІЧ-інфекцыяй і СНІДам актыўна вядзецца ў нас у рэспубліцы. Гэта праблема прызнаная адной з прыярытэтных для аховы здароўя, эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны. Прынята Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2006 – 2010 гг. і Стратэгічны план мерапрыемстваў па процідзеянні ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2004 – 2008 гг., дасягнуты вялікія поспехі ў прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыі.

На выстаўцы прадстаўлены больш за 60 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты. Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Эпідэмія СНІДу: глабальны агляд;
  • Што такое СНІД, яго ўздзеянне на людзей і грамадства, лячэнне і дагляд за хворымі;
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІДу;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў мэтах супрацьдзеяння ВІЧ/СНІДу. Дзейнасць ЮНЕЙДС;
  • СНІД і правы чалавека;
  • Нацыянальныя меры процідзеяння СНІДу, дзяржаўная палітыка барацьбы з ВІЧ/СНІДам у Рэспубліцы Беларусь;

Выстаўка адрасуецца сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам, педагогам і бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі, звязанымі з ВІЧ/СНІДам.

Спасылкі на Інтэрнет-рэсурсы

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Праграмы

Фонды

Спецыялізаваныя ўстановы

Партнёры

Дакументы

Мерапрыемствы

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам