ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Першыя Веды: сваё і чужое, блізкае і далёкае
Адкрыты доступ да базы даных "Morgan & Claypool ebook collections"

Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка

Іншыя навіны

З 14 верасня па 6 кастрычніка ў кальцавым калідоры 2-га паверха праходзіць кніжная выстаўка “Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка”, прысвечаная Дню бібліятэк.


На працягу стагоддзяў роля і абавязкі бібліятэк заўсёды заставаліся непахіснымі. Бібліятэкі былі практычна манапалістамі ў галіне захавання ведаў і інфармацыі. У сучасным жа інфармацыйным грамадстве ніхто не гарантуе бібліятэкам дастойную ролю ў будучым. Цяпер бібліятэкары сваімі ведамі і якасцю прадастаўляемых паслуг заўсёды павінны даказваць сваю карысць грамадству.

Напярэдадні прафесійнага свята для бібліятэкараў краіны гэта пытанне становіцца асабліва актуальным. Вызначыць месца і палажэнне бібліятэк у новым інфармацыйным асяроддзі дапаможа тэматычная кніжная выстаўка, на якой прадстаўлена літаратура аб навейшых сусветных інфармацыйных распрацоўках, якія прымяняюцца ў бібліятэчнай дзейнасці, айчынным і замежным вопыце ўваходжання бібліятэку лічбавую эру.

Інфармацыйныя тэхналогіі не толькі ствараюць умовы для канкурэнцыі паміж бібліятэкамі свету і сусветнай павуцінай, але і прадастаўляюць новыя магчымасці для бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці. У шэрагу кніг падрабязна апісаны вопыт эфектыўнага кіравання бібліятэкамі падчас сусветнага эканамічнага крызісу, навучання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, выкарыстання інтэрнэту ва ўсіх бібліятэчных працэсах, пачынаючы з камплектавання і апрацоўкі выданняў да абслугоўвання чытачоў.

Намагаючыся не адставаць ад часу, бібліятэкі актыўна займаюцца алічбоўкай сваіх фондаў, ствараючы “паралельныя міры” – электронныя калекцыі бібліятэкі. Першапраходцы гэтых міроў шчыра дзеляцца на старонках сваіх манаграфій бачаннем, вопытам, вынікамі практычнай працы віртуальных бібліятэк.

На выстаўцы прадстаўлена каля 200 дакументаў апошніх гадоў выдання на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах. Экспануемыя матэрыялы несумненна выклікаюць зацікаўленасць спецыялістаў і будуць карыснымі прадстаўнікам розных накірункаў бібліятэчнай дзейнасці, якія імкнуцца да перманентнай кампетэнтнасці і прафесійнай запатрабаванасці.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 29 80, 293 28 86.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам