ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мастак-рамантык Валенцій
Васілёк у новым фармаце

Свет вашых захапленняў

Свет вашых захапленняў
Іншыя навіны

З 20 мая па 31 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Свет вашых захапленняў”.


Напярэдадні летніх адпачынкаў наведвальнікам і чытачам бібліятэкі прапанавана яркая, арыгінальна аформленая, цікавая, пазнавальная выстаўка, адрасаваная аматарам-паляўнічым, рыбаловам, пчалярам, натуралістам, садаводам і агароднікам. Гэтая выстаўка–своеасаблівая энцыклапедыя многіх традыцыйных відаў захапленняў чалавека.

Паляванне як спорт, як разумны адпачынак, як сувязь з прыродай выпрацавала свае правілы і каноны, стварыўшы каларытную, цудоўную мову, асвечаную стагоддзямі, і падпарадкавала сваім традыцыям усіх, хто ўступае ў гэтую садружнасць!

Адкрывае экспазіцыю раздзел “Усё пра паляванне”. Госці выстаўкі знойдуць для сябе разнастайную інфармацыю па гісторыі традыцыйных відаў палявання; пазнаёмяцца з правіламі вядзення палявання ў Рэспубліцы Беларусь, нормамі адказнасці грамадзян за іх парушэнне; актуальнымі пытаннямі прававога рэгулявання палявання і вядзення паляўнічых гаспадарак; тэхналогіяй афармлення трафеяў. Чытачы атрымаюць вычарпальную інфармацыю пра лепшыя ўзоры паляўнічых і спартыўных стрэльбаў расійскай і замежнай вытворчасці; паляўнічыя нажы, прылады і сабак. Тут прадстаўлена таксама галерэя партрэтаў вялікіх паляўнічых.

Мастацтва самага масавага захаплення мільёнаў людзей, здольнага “паланіць” чалавека ў любым узросце, адлюстравана ў выданнях – экспанатах раздзела “Рыбалка: сакрэты поспеху”. Наведвальнікі выстаўкі знойдуць мноства карысных парад, якія узяты з рыбалоўнай практыкі і складаюць формулу паспяховага клёву: дапаможнік па аматарскай лоўлі з прымяненнем спінінга, паплавочнай і нахлыстовай вудаў з падрабязным апісаннем снасці і аснасткі, аксесуараў, відаў прынад, павадак рыб, тэхніцы і тактыцы іх лоўлі ва ўсе поры года. “Смачныя кнігі” з рознымі рэцэптамі прыгатавання страў з рыбы як у хатніх, так і ў паходных умовах, на кастры, таксама будуць карысныя зацікаўленым.

Пытанні арганізацыі аматарскай пасекі, сезонных работ на ёй, парады па ўтрыманні і размнажэнні пчол, інфармацыя пра важнейшыя меданосныя расліны, пароды меданосных пчол, неабходны інвентар пчаляра, прадукты пчалярства сабраны ў адпаведным раздзеле.

Энцыклапедыі і даведнікі лекавых раслін, кнігі пра плады і ягады, пра наяўнасць у іх карысных рэчываў і вітамінаў, парады па іх загатоўцы і кансервацыі, выданні па грыбаводстве прадстаўлены ў раздзеле “У лес уваходжу, нібы ў храм”.

Самая вялікая частка экспазіцыі пад назвай “Ваш сад і агарод” раскрывае многія сакрэты бывалых дачнікаў.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Карысныя спасылкі

Паляўнічым і рыбаловам:

Садаводам і агароднікам:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам