ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кветак таямнічая сіла: кветкі ў выяўленчым мастацтве
Вялікія. Знакамітыя. Цудоўныя…

Святло сакавіцкага слова

Святло сакавіцкага слова
Іншыя навіны

З 7 па 30 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Святло сакавіцкага слова”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Г.М. Малажай (1938–2005).


Доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Беларусі, таленавіты навуковец, Галіна Мікалаеўна ўсё жыццё была ўдзячна свайму настаўніку – Фёдару Міхайлавічу Янкоўскаму. Менавіта ён дапамог будучай даследчыцы роднай мовы раскрыць яе вялікі талент. Добрае і душэўнае слова настаўніка, яго парады далі крылы Галіне Мікалаеўне, і яна з вялікім натхненнем працавала на ніве роднай беларускай мовы і настаўніцтва.

Галіна Малажай падрыхтавала працу “Перыфраза ў сучаснай беларускай мове (структурна-семантычная і стылістычная характарыстыка)”, а пазней з’явіўся слоўнік “Беларуская перыфраза”. І гэта была сапраўдная рэвалюцыя ў беларускім мовазнаўстве.

Выстаўка складаецца з трох раздзелаў: “Каб жыло наша слова”, “Вернасць слову і справе”, “Несла святло роднага слова”, у якіх распавядаецца пра жыццё і творчасць таленавітай даследчыцы.

Сярод прадстаўленых на выстаўцы кніг – “Беларуская перыфраза” (1974), “Сучасная беларуская мова: перыфраза” (1980), “Лінгвістычны аналіз тэксту: заданні, тэксты, парады” (1982, 1992), “Беларуская мова” (1996, у суаўт.), “Пазакласная праца па беларускай мове” (1990, у суаўт.), “Практыкум па беларускай мове” (1993, у суаўт.)“ Сучасная беларуская мова. Слова. Перыфраза. Фразеалагізм” (1992), “Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова” (2004, 2005), “Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (2013, у суаўт.) і інш.

Нават пасля яе смерці працягваюць выходзіць падрыхтаваныя Галінай Мікалаеўнай выданні. Былыя супрацоўнікі і вучні сёння выдаюць навуковую спадчыну сваёй любімай настаўніцы і калегі.

Іх намаганнямі было падрыхтавана два навуковыя выданні, прысвечаныя юбілейным датам – 60- і 70-годдзю з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай. У 1998 г. выйшаў навуковы зборнік “Святло сакавіцкага слова”, а ў 2008 г. была праведзена рэспубліканская навуковая канферэнцыя, матэрыялы якой склалі зборнік “Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі”. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з гэтымі дакументамі, а таксама з шэрагам прац, якія напісаны даследчыцай ў суаўтарстве.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам