ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Аб парадку арганізацыі і правядзення форуму бібліятэкараў Беларусі
Пра класікаў – па-новаму

Святы роўнаапостальны вялікі князь Уладзімір Хрысціцель Русі

Святы роўнаапостальны вялікі князь Уладзімір Хрысціцель Русі
Іншыя навіны

З 15 ліпеня па 2 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка, прысвечаная 1000-годдзю спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.


15 ліпеня па старым стылі (28 ліпеня па новым) – Дзень памяці святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра. На стагоддзі наперад вызначыў ён духоўныя лёсы рускай культуры і веры, заклаў краевугольны камень у падмурак тысячагадовай гісторыі рускага праваслаўнага народа і рускай дзяржавы. Нямногія імёны на скрыжалях гісторыі могуць параўнацца па значэнні з імем князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі.

Летапісны аповед пра “выбар веры” Уладзімірам носіць легендарны характар. Да двара выклікаліся прапаведнікі ісламу, іўдаізму, каталіцызму, але Уладзімір пасля гутаркі з “грэчаскім філосафам” спыніўся на праваслаўі. Гісторыкі завуць Уладзіміра Вялікім, царква – святым роўнаапостальным, народ даў імя яму Уладзімір Краснае Сонейка.

На кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы прадстаўлена каля 100 выданняў навуковага, публіцыстычнага і мастацкага зместу, якія пазнаёмяць чытачоў з гісторыяй хрысціянства, гісторыяй хрышчэння Русі, раскрыюць асобу легендарнага чалавека.

Пра жыццё князя Уладзіміра расказваюць кнігі Н. Мілюценкі “Святой равноапостольный князь Владимир и крещение Руси”, С. Склярэнкі “Владимир”, С. Аляксеева “Великие князья русские” і інш.

Асаблівую цікавасць выклікае кніга А. Карпава “Владимир Святой”, выдадзеная ў серыі “Жизнь замечательных людей”. Якім быў князь Уладзімір у жыцці? Як адбылося ператварэнне язычніка ў асветніка Айчыны, вялікага дзяржаўнага мужа, чалавека найвышэйшага духоўнага подзвігу? Гэтая кніга з’яўляецца першай спробай узнавіць сапраўдную біяграфію князя на аснове скрупулёзнага вывучэння захаваных крыніц.

Каштоўнымі экспанатамі выстаўкі з’яўляюцца таксама дакументы, выдадзеныя яшчэ ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Сярод іх кнігі святароў Я. Уладзімірскага “Святой равноапостольный князь Владимир: к 900-летию со дня кончины 1015–1915 гг.” (Вільня, 1915) і В. Някрасава “К девятисотлетию крещения Руси: 988–1888 гг.” (Вільня, 1888).

Гісторыя хрышчэння Русі шырока прадстаўлена ў кнігах А. Бычкова “Киевская Русь. Новый взгляд на историю государства”, А. Кузьміна “Крещение Киевской Руси”, У. Шамбарава “История княжеской Руси. От Киева до Москвы”, І. Табава “Когда крестилась Русь”, К. Бястужава-Руміна “Крещение Руси” і многіх інш. Таксама на выстаўцы дэманструюцца выданні такіх серый, як “Библиотека открытий”, “Величайшие династии”, “Киевская Русь”, “История России” і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

 

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам