ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі аб Гейдары Аліеве
Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Тэхніка ніткаграфіі

Сям'я - аснова ўсіх асноў

Сям'я - аснова ўсіх асноў
Іншыя навіны

З 2 мая па 30 чэрвеня 2008 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка "Сям'я - аснова ўсіх асноў", прымеркаваная да Міжнароднага дня сям'і.



Штогод 15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і, зацверджаны ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН у 1993 годзе. Гэты крок з’яўляецца сведчаннем заклапочанасці сусветнай супольнасці станам сучаснай сям’і, яе праблемамі.

Важнасць сям’і ў жыцці кожнага чалавека, грамадства і дзяржавы немагчыма пераацаніць. Менавіта сям’я - асноўная крыніца грамадскай стабільнасці, міру і прагрэсу, менавіта ў сям’і выхоўваюцца дзеці, якія займаюць у сістэме чалавечых каштоўнасцей вядучае месца.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена больш за 30 публікацый з перыядычных выданняў за апошнія 3 гады. Матэрыялы экспазіцыі расказваюць аб той асобай увазе, якую дзяржава надае пытанням сям’і, мацярынства і дзяцінства.

У шэрагу прадстаўленых артыкулаў разглядаецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка «Об усилении государственной поддержки семей при рождении детей», які ўступіў у сілу 1 чэрвеня 2007 г. У артыкуле доктара педагагічных навук У. У. Чачота і кандыдата педагагічных навук А. І. Андарала «Современная белорусская семья: состояние, поддержка, проблемы», апублікаваным у часопісе "Адукацыя і выхаванне"(2007), акрэслены праблемы, што стаяць перад дзяржавай, рашэнне якіх павінна ажыццяўляцца на ўсіх узроўнях: мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і міжнародным.

Шматлікія артыкулы выстаўкі закранаюць праблемы выхавання дзяцей у сям’і. Сярод прадстаўленых публікацый - артыкул Анціпавай А. У. «Воспитательный потенциал современной семьи», апублікаваны ў часопісе «Праблемы выхавання» (2006).

Выстаўка разлічана нашырокае кола чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293-25-87
Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам