ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Легенда беларускай бібліяграфіі
Рэха далёкай вайны

Сям'я: рэальнасць, праблемы, перспектывы

Сям'я: рэальнасць, праблемы, перспектывы
Іншыя навіны

З 7 мая па 8 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка «Сям'я: рэальнасць, праблемы, перспектывы», прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і.




Гэты дзень быў абвешчаны ў 1993 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН у рэзалюцыі аб Міжнародным годзе сям’і (A/RES/47/237) і штогод адзначаецца 15 мая з 1994 года.

Зацвярджэнне гэтага дня было выклікана заклапочанасцю сусветнай супольнасці сучасным становішчам сям’і і яе значэннем у жыцці грамадства і выхаванні маладога пакалення.

Сям’я як асноўны элемент грамадства была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Яна крыніца любві, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства.

Падтрымка сям’і ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца важным дзяржаўным прыярытэтам, яе значэнне падкрэсліў і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які адзначыў, што "будаваць здаровую моцную сям’ю – гэтае не толькі наша права, гэта наш абавязак" і заклікаў "аднавіць традыцыйныя каштоўнасці беражлівага стаўлення да сям’і і роднага ачагу".

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
  • інстытут сям’і ў эпоху сацыяльных змен;
  • прававыя вытокі рэгулявання сямейных адносін;
  • жанчына ў сям’і: замужжа, мацярынства, кар’ера;
  • выхаванне дзяцей у сям’і;
  • здароўе – прадмет клопату сям’і;
  • сям’я і насілле;
  • псіхалогія сям’і, сям’я і шлюб.
На выстаўцы – больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе карысная для спецыялістаў, якія працуюць у галіне сацыяльных навук, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў сацыялагічных, дэмаграфічных і прававых дысцыплін, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавіцца праблемамі сям’і і шлюбу.

Спасылкі на Інтэрнэт-рэсурсы
Publications and Documents
Official Documents
Other Publications
Special Topics
Circular Letter
Family Matters

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам