ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Лепшая сельская бібліятэка Дзятлаўскага раёна
Канферэнцыя міністраў адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД

Усё пачынаецца з сям’і

Усё пачынаецца з сям’і
Іншыя навіны

З 15 мая па 26 чэрвеня 2009 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Усё пачынаецца з сям’і”.


Выстаўка прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 15 мая 1993 года. Мэта гэтага свята – звярнуць увагу грамадскасці розных краін на шматлікія праблемы сям’і. Штогод тэма семінара знаходзіць адлюстраванне ў пасланнях генеральнага сакратара ААН.

Сям’я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям’і, умацоўваецца і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: альбомы, кнігі, рэпрадукцыі, паштоўкі і плакаты.

Экспазіцыя разлічана на ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй выяўленчага мастацтва, творчасцю мастакоў розных эпох, у чыіх палотнах адлюстравана тэма сям’і.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам