ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новая паслуга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Вайна і песня!

Вялікая Айчынная вайна ў мастацкай літаратуры

Вялікая Айчынная вайна ў мастацкай літаратуры
Іншыя навіны

З 29 красавіка па 3 чэрвеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) адкрыта кніжная выстаўка “Вялікая Айчынная вайна ў мастацкай літаратуры”, прысвечаная Дню Перамогі.


Акрамя гістарычнай навукі, якая аднаўляе больш ці менш поўную карціну мінулага, ёсць яшчэ мастацтва і літаратура, што сваімі шляхамі ідуць да разумення сэнсу таго, што адбывалася з чалавекам, з народам, з народамі.

Творы пра Вялікую Айчынную вайну займаюць у літаратуры асаблівае месца. Частка гэтай спадчыны сабрана на выстаўцы, прысвечанай усім салдатам Перамогі.

Лірычны летапіс вялікай вайны пачаў стварацца ў чэрвені сорак першага, працягваецца ён і па сённяшні дзень, занатоўваючы тое, як у нацыянальнай свядомасці складаецца вобраз нечуваных раней падзей, што закранулі ўсіх. Нават тых, хто нарадзіўся значна пазней за пераможны май сорак пятага. Ваенная лірыка ў раздзеле “Муза ў салдацкім шынялі” прадстаўлена зборнікамі вершаў з творамі Г. Ахматавай, Б. Акуджавы, А. Твардоўскага, В. Бергольц, М. Алігер, У. Высоцкага, Р. Раждзественскага, Ю. Друнінай, І. Эрэнбурга і інш.

У раздзеле "Напісана вайной" сабрана ваенная проза. Тут экспануюцца прэзентацыйныя выдавецкія серыі, створаныя напярэдадні святкавання юбілеяў Перамогі: "Великая Отечественная", "Священная война", "К 60-летию Победы", "Победа" і інш. Вайна ў творах А. Адамовіча, В. Астаф’ева, Р. Бакланава, Ю. Бондарава, В. Быкава, Б. Васільева, В. Гросмана, В. Распуціна, К. Сіманава, І. Чыгрынава, І. Шамякіна, М. Шолахава і іншых выдатных пісьменнікаў адлюстравана глыбока і ўсебакова, ва ўсіх сваіх праявах: трагічны пачатак вайны, армія і тыл, партызанскі рух і падполле, гераізм і здрадніцтва, веліч і драматызм Перамогі.

Раздзел “Кіналетапіс подзвігу” прысвечаны фільмам пра Вялікую Айчынную вайну. Мультымедыйнае выданне “100 фільмаў пра вайну” – істотны дадатак да названай часткі экспазіцыі. Наведвальнікі выстаўкі змогуць убачыць фотакадры са знакамітых ваенных фільмаў.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам