З 15 мая 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта выстаўка «Вялікая Русь Віктара Васняцова», прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння выдатнага рускага мастака Віктара Міхайлавіча Васняцова (1848 -1926).
У творчасці мастака ярка прадстаўлены разнастайныя жанры, якія сталі этапам цікавай эвалюцыі ад бытавых карцін да казачных сюжэтаў, ад станкавага жывапісу да манументальнага, ад перадзвіжніцтва да мадэрна.
Значную частку творчай спадчыны майстра складае рэлігійны жывапіс і архітэктурныя праекты, якія аказалі велізарны ўплыў на развіццё рускага мастацтва. Ён быў паэтам, які ўслаўляў на палатне нацыянальны дух народа і сваёй Русі.
На выстаўцы прадстаўлены альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі прац мастака.
Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца біяграфіяй і творчасцю В.М. Васняцова.
Выстаўка працуе з 15 мая па 16 чэрвеня.
Кантактны тэлефон: 293-27-58