ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пясняр, улюбёны ў Беларусь
Па рамане Караткевіча рыхтуецца сцэнарый для фільма

Вялікія літаратурныя героі

Вялікія літаратурныя героі
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 23 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Вялікія літаратурныя героі”.


За шматвяковую гісторыю свайго існавання мастацкая літаратура назапасіла незлічонае мноства герояў. Вядома, далёка не ўсе яны раўназначныя і раўнацэнныя, асабліва ў мастацкіх адносінах. Аднак самыя вядомыя з іх абавязкова ўвасабляюць ярка выяўлены нацыянальны характар.

Кожны герой не проста індывідуальнасць, не проста характар, але і мастацкае абагульненне раскрытых пісьменнікам чалавечых уласцівасцей, ён нясе на сабе адбітак роздумаў аўтара пра свет і чалавека. Многія з такіх тыпаў і характараў, дакладна разгаданыя аўтарамі, лёгка пазнаюцца.

Медэя і Антыгона, Гамлет і Фаўст, Дон Кіхот і Олівер Твіст, мадам Бавары і Наташа Растова, Раскольнікаў і Абломаў, двухаблічны Дорыян Грэй і славалюбівы Жульен Сарэль, герой-абаронца Тарас Бульба і "нявызначаны" Чычыкаў, мудры Сант’яга і слаўны салдат Васіль Цёркін…

Вялікія літаратурныя героі з’яўляюцца ў наш свет, каб навечна пасяліцца ў ім, быць творцамі і актыўна ўплываць на свядомасць.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае новы год тэматычнай кніжнай выстаўкай “Вялікія літаратурныя героі”, мэта якой – паказаць чытачу, які народ якога славутага літаратурнага героя даў чалавецтву.

У аснову структуры выстаўкі пакладзены алфавітны прынцып, які здзяйсняецца на чатырох узроўнях: краіна–аўтар–твор–герой. Экспазіцыя налічвае больш за 400 выданняў розных перыядаў, ахоплівае вялікую частку сусветнай літаратуры, з’яўляючыся своеасаблівым даведнікам у акіяне літаратурных персанажаў, якія ўвайшлі ў культурную свядомасць чалавецтва.

На жаль, не ўсе героі і не ўсё творы, як і не ўсе пісьменнікі, могуць быць прадстаўлены на выстаўцы. Але нават у гэтым аб’ёме экспазіцыя дае магчымасць вызначыць асноўныя ідэі, прынесеныя ў наш свет тым або іншым літаратурным героем, прасачыць, як развіваўся яго вобраз у грамадскай свядомасці і што ён уяўляе сабой у нашы дні.

Выстаўка будзе цікавая для школьнікаў і настаўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, для заўзятых знаўцаў кніг і проста аматараў літаратуры.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

                   
                         
                   
                         
                   

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам