ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Матрыца: міф або рэчаіснасць?
Адкрыццё кніжнай выстаўкі

Выстаўка “Гонар маем!”

Выстаўка “Гонар маем!”
Іншыя навіны

З 20 лютага па 12 сакавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Гонар маем!” да Дня абаронцаў Айчыны.


На выстаўцы прадстаўлена больш за 150 дакументаў з гісторыі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, вопыту ваеннага будаўніцтва ў рэспубліцы (пачатак 90-х гг.), а таксама дакументы, у якіх раскрываюцца асноўныя кірункі рэфармавання ваеннай арганізацыі дзяржавы і Узброеных Сіл на сучасным этапе. Бясспрэчную цікавасць выклікае унікальнае даведачнае выданне – энцыклапедычны слоўнік “Военное дело” Ф.А. Бракгауза і І.А. Ефрона, у якім асвятляецца перыяд з часоў глыбокай старажытнасці да ХХ стагоддзя, а таксама сучасныя ваенныя энцыклапедычныя і тлумачальныя слоўнікі, што змяшчаюць падрабязныя звесткі па сусветнай ваеннай гісторыі, ваенным майстэрстве і ўзбраенні.

У экспазіцыі прадстаўлены юбілейныя прэзентацыйныя выданні, падрыхтаваныя Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь: кніга “Вооруженные Силы Республики Беларусь: 90 лет на страже Отечества”, арыгінальны камплект 12 DVD-ROM “Вооруженные Силы Республики Беларусь: новейшая история белорусской армии” (ДУ “Тэлекампанія ВаенТВ”), калектыўная праца ваенна-мастацкай студыі пісьменнікаў – паэтычны зборнік “Мы храним тебя, Беларусь!”, літаратурна-мастацкі дадатак да часопіса “Армия” – “Армия и культура”, юбілейны спецвыпуск часопіса “Армия”. Усе гэтыя выданні прадставяць чытачам максімальна дакладную інфармацыю “з першых рук” пра гісторыю беларускай арміі, адыграюць станоўчую ролю ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, паслужаць справе ўмацавання незалежнасці, сілы і росквіту нашай Радзімы.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам